Здарэнні3232

«Пачала скандаліць за сталом» — што вядома пра смерць нявесты са Слуцка, якая забіла сябе ў дзень вяселля

22 чэрвеня пара са Слуцка зарэгістравала шлюб. А той жа ноччу падчас святкавання вяселля нявеста скончыла жыццё самагубствам. 

«Наша Ніва» высветліла падрабязнасці трагічнай гісторыі.

Пара пазнаёмілася прыкладна з год таму на Тройцу дзякуючы сябру жаніха.

Прапанову мужчына зрабіў арыгінальна. У яго каханай было хобі: яна разводзіла ружы, і жаніх падарыў ёй той куст, якога ў яе не было. Пры гэтым ён сказаў: «Выходзь за мяне замуж, і ў цябе ёсць два адказы — «так» або «так». Мядовы месяц яны планавалі правесці дома ў сямейным коле, паведамляе мясцовае выданне kurjer.info.

Вядома, што для 37-гадовай Алены К. гэта быў чацвёрты шлюб. Ад першага мужа яна мела дваіх дзяцей. Ад двух наступных — яшчэ па адным дзіцяці.

Алена К., фота з сацсетак

Працавала жанчына то тут, то там: тэхнічкай у школе, паштальёнкай…

Цяперашні муж быў значна маладзейшы за Алену — прыкладна на 10 гадоў.

«Алена заўсёды была вельмі жыццялюбівым чалавекам. Любіла кампаніі, любіла і выпіць — але не магу сказаць, каб у яе былі праблемы з алкаголем, — расказвае пра жанчыну яе сяброўка. —

Таму ў суіцыд верыцца з цяжкасцю. Але раней, па маладосці, яна рабіла спробы, на руках і па сёння засталіся шнары»

Іншыя знаёмыя сям’і кажуць, што спробы суіцыду былі не толькі па маладосці. Нібыта і за апошнія год-два Алену некалькі разоў даставалі з пятлі. Нібыта жанчына скардзілася, што надакучылі пастаянныя фінансавыя праблемы: пазыкі, крэдыты…

А аднойчы яна прыйшла ў госці да сваякоў, выпіла і пасля стаяла ў вакне дзявятага паверха. Пагражала скінуцца, але ў той раз абышлося.

Што стала прычынай учынку на вяселлі, сказаць цяжка. Жанчына не пакінула перадсмяротную запіску.

Вядома толькі, што вяселле адзначалі дома ў маладых. Былі і дзеці Алены. Каля гадзіны ночы нявеста ўжо падвыпіла, пачала скандаліць непасрэдна за сталом, злаваць і сварыцца.

Пасля ўсе госці выйшлі на вуліцу: ці то пакурыць, ці то правесці кагосьці. Алена засталася ў доме.

Праз пару хвілін у доме раптам выключылася святло. Спачатку падумалі, можа, Алена вырашыла спыніць святкаванне і пайсці спаць.

Але калі вярнуліся ў дом, сын-падлетак знайшоў цела маці.

Версію з забойствам не разглядаюць, ніякіх прычын не было. Некаторыя грашылі на мужа. Маўляў, падазрона: надта малады, але ўзяў жанчыну з чатырма дзецьмі. Але цяпер, кажуць, мужчына зусім забіты горам.

Ёсць версія, што Алена хацела напужаць сваякоў, разлічвала, што і ў гэты раз яе выратуюць. Але ўсё пайшло не па плане, і адбылася бяда.

Пахаваюць Алену ў панядзелак.

Чытайце таксама: У Слуцку нявеста скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 19

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 19

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць