На сайце ведамства новай прэс-сакратаркай значыцца Вольга Кацішэўская. У 2005 годзе яна скончыла факультэт журналістыкі БДУ.

Апошнія чатыры гады Кацішэўская была галоўнай рэдактаркай часопіса «Гаспадар», які выдае Міністэрства сельскай гаспадаркі. Яшчэ раней яна працавала ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Замужам, гадуе дачку. Захапленне — сабакі.

Папярэдняя прэс-сакратарка Зінаіда Берашчэнка была зволеная з працы пасля таго, як абмацюкала карэспандэнта «НН», які звярнуўся да яе па каментар адносна таго, чаму намеснік міністра Ігар Брыло выклаў здымак у майцы з надпісам Russia.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары