Улада33

Увечары ў Мінску затрыманы Зміцер Дашкевіч

У пятніцу яго і Міколу Дземідзенку чакае суд, хлопцы на ноч пераведзеныя на Акрэсціна.

Вечарам 12 лютага ў Мінску затрыманы лідэр зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Дзмітрый Дашкевіч.

Як паведаміла БелаПАН яго намеснік Анастасія Палажанка, гэта адбылося прыкладна ў 19.30 каля Нацыянальнага банка. Перад гэтым актывісты арганізацыі правялі акцыю пратэсту каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзяцца арыштаваныя ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка.

Разам з Д.Дашкевічам затрыманы актывіст "МФ" Мікалай Дземідзенка. Спачатку маладых людзей даставілі ў размешчаны побач Гарадскі аддзел міліцыі № 1, а затым у Ленінскі РУУС.

Бліжэйшую ноч яны правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. 13 лютага павінен адбыцца суд. Д.Дашкевіч адмовіўся прыняць прадуктовую перадачу і, хутчэй за ўсё, аб'явіць галадоўку.

Паводле меркавання А.Палажанка, кіраўніка арганізацыі ўлады вырашылі ізаляваць напярэдадні акцыі 14 лютага.

Раней Мінгарвыканкам адмовіў апазіцыйным маладзёжным актывістам у правядзенні акцый у Дзень святога Валянціна 14 лютага, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар "МФ" Таццяна Шапуцька.

"Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця і канцэрта ў цэнтры горада на падставе таго, што месца збору ўдзельнікаў акцыі — плошча Якуба Коласа — знаходзіцца каля метро. А гэта супярэчыць арт. 9 закона аб масавых мерапрыемствах. Альтэрнатыўнага месца Мінгарвыканкам не прапаноўваў", — сказала Т.Шапуцька.

Паводле яе слоў, заяўнікі акцыі маюць намер падаць у суд на Мінгарвыканкам за затрымку адказу. Згодна з заканадаўствам, ён павінен быць дадзены не менш чым праз пяць дзён да правядзення акцыі. "Сёння адпаведная скарга будзе складзена, а заўтра, 13 лютага, пададзена ў суд", — зазначыла прэс-сакратар.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць