Грамадства88

Дзецям падабалася даваць «пяць» праз шкло. Альпініст з Вілейкі ў вобразе Бэтмена мыў вокны ў дзіцячым хоспісе

У сярэдзіне верасня прамысловыя альпіністы ў вобразах супергерояў мылі вокны ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі ў Бараўлянах.

Сярод любімых герояў былі чарапашкі Ніндзя і Чалавек-павук. А касцюм Бэтмена апрануў хлопец з Вілейкі Дзмітры Субач. Ён расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» пра гэту дабрачынную акцыю.

— Мы самі прапанавалі такія паслугі цэнтру. А нас арганізаваў мой сябар, таксама прамысловы альпініст Канстанцін. Нешта падобнае хацелі зрабіць летась перад Новым годам. Думалі, праз вокны раздаваць дзецям падарункі. Але позна пачалі займацца і ў выніку нічога не атрымалася, — прыгадвае Дзмітрый.

Цяпер жа сваю задуму хлопцы ажыццявілі. У адным з пунктаў пракату ўзялі касцюмы супергерояў. Супрацоўнікі пракату, даведаўшыся пра мэту альпіністаў, далі касцюмы бясплатна. Аднак, па словах Дзімы, з выбарам касцюмаў усё ж былі праблемы:

— Большасць касцюмаў пашытая на стандартных людзей. А мы не зусім стандартныя. Хто ростам — 188, хто — 195.

Хацелі ўзяць чатырох чарапашак Ніндзя, але дзве былі ў хімчыстцы. Таксама звярталі ўвагу на тое, каб у касцюмах зручна было злазіць па сценах будынка. Напрыклад, вялікі шлем не падыходзіў.

— Мы не толькі мылі вокны. А праз шкло ўсміхаліся дзецям і бацькам, махалі ім. Для нас таксама гэта быў зусім новы досвед, — кажа хлопец.

Па словах Дзімы, большасць гледачоў па той бок шкла ўсміхалася любімым героем. А найбольш спадабалася дзецям даваць альпіністам «пяць» праз шкло.

— Працавалі шэсць гадзін запар. Спачатку мылі вокны, потым забруджвалі, а потым ізноў мылі, — дзеліцца хлопец.

Прамысловым альпіністам Дзмітрый Субач працуе некалькі год. Спачатку скончыў Вілейскі дзяржаўны каледж. Цяпер у Вілейцы бывае ў бацькоў і сяброў.

Пасля каледжа працаваў па атрыманай спецыяльнасці «сталяр-цясляр» на мінскім прадпрыемстве.

 — Праз некаторы час на заводзе сказалі, што з маімі псіхічнымі і фізічнымі дадзенымі трэба ісці ў мантажнікі.

А ў 2012 годзе пазнаёміўся з прамысловым альпіністам, пагутарыў. І зразумеў, што я таксама хачу гэтаму вучыцца, — прыгадвае хлопец.

За два тыдні спецыяльнасць набыў у Цэнтры МНС у Светлай Рошчы. За гэты час навучылі мала чаму: падымацца і спускацца, ратаваць напарніка. А вось асноўныя фішкі прафесіі спасцігаў ужо падчас працы.

Сёння Дзмітрый Субач жыве і працуе ў Мінску. Мае там ІП. Паслугі прамысловага альпініста ў Вілейцы не асабліва патрэбныя. А ў сталіцы замовы бываюць розныя.

— Хто просіць кацяня з дрэва дастаць, хто — піяніна падняць праз акно на пятнаццаты паверх.

Неяк на высокі паверх падымалі вялізны і цяжкі акварыум. Шмат размяшчаем на вышыні рэкламную падсветку.

Аднак гэта — бізнэс. А акцыю з супергероямі для дзяцей з хоспіса хлопцы зладзілі бясплатна. І гатовыя паўтарыць яшчэ не раз.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць