Улада3333

АГП прагаласавала супраць вылучэння Канапацкай у дэпутаты — і тая выйшла з партыі

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прыпыніла сяброўства ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта яна паведаміла ў фэйсбуку.

Справа ў тым, што пазачарговы з'езд АГП зацвярджаў кандыдатаў у дэпутаты. Людзі з гэтага спісу змогуць трапіць у выбарчыя бюлетэні, не збіраючы подпісы ў сваёй акрузе.

І сябры АГП нечакана прагаласавалі супраць Канапацкай як кандыдаткі ў дэпутаты.

«Здаровы сэнс і палітычны разлік адсутнічалі сёння на з'ездзе АГП. Пацверджанне гэтаму — невылучэнне мяне кандыдатам ад партыі. Больш за тое, мне нават не далі слова для выступу, галасавалі па маёй кандыдатуры асобна, нягледзячы на ​​тое, што яна была ўхваленая Мінскай гарадской арганізацыяй», — абураецца Канапацкая.

Яна называе сябе «самым рэйтынгавым і вядомым прадстаўніком апазіцыі як у Беларусі, так і за яе межамі», і адзначае, што «партыя на роўным месцы стварыла сама сабе праблемы, адмовіўшыся ад супрацоўніцтва са мной перад парламенцкай і прэзідэнцкай выбарчымі кампаніямі».

У Канапацкай яшчэ ёсць час, каб сабраць патрэбную колькасць подпісаў выбаршчыкаў і стаць кандыдаткай у дэпутаты.

Каментары33

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3520

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3520

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць