Спорт22

Легендарны брамнік Джанлуіджы Буфон: Марк Шагал і яго карціна «Прагулка над горадам» змянілі маё жыццё

Фота з фэйсбука Джанлуіджы Буфона

Галкіпер «Ювентуса» Джанлуіджы Буфон напісаў для The Player's Tribune сімвалічны ліст сабе 17-гадоваму, дзе сярод іншага распавёў не толькі пра свой шлях да сусветнага футбольнага алімпа, але і пра тое, як мастак Марк Шагал і адна з самых вядомых яго карцін змянілі яго жыццё.

У лісце Буфон як бы перасцерагае сябе маладога ад памылак маладосці, піша аб захапленні футболам, рашэнні стаць менавіта галкіперам. Дае парады, як змагацца з дэпрэсіяй, фізічнай стомленасцю, не рабіць неабдуманых палітычных жэстаў, нават як змагацца з зорнай хваробай. Цалкам ліст тут.

Ён раіць больш упарта трэніравацца, менш хадзіць па начных клубах, не канфліктаваць з паліцыяй пасля вечарынак. А вось адна парадаў фенаменальная і нечаканая, якая спатрэбіцца пасля пераезду будучай зоркі сусветнага футбола з Пармы ў Турын.

«Падчас тваёй дэпрэсіі здарыцца нешта дзіўнае і цудоўнае. Аднойчы ты вырашыш сысці ад руціны і пайсці ў іншы рэстаран на сняданак. Пойдзеш новай дарогай па Турыне, і прыйдзеш да музея мастацтваў. На сцяне будзе вісець афіша — ШАГАЛ.

Ты раней чуў гэтае прозвішча. Але ты нічога не ведаеш пра мастацтва. Гэта самая важная частка майго ліста. Ты павінен зайсці ў музей, менавіта ў гэты дзень.

Гэта зменіць тваё жыццё назаўсёды.

Калі не зойдзеш, то працягнеш быць футбалістам, Супермэнам, які хавае пачуцці. Твая душа памрэ.

Але зайдзі — і ўбачыш сотні карцін Шагала. Большасць цябе не зачэпяць. Ёсць добрыя, ёсць цікавыя, ёсць не вартыя.

А потым ты ўбачыш карціну, і гэта будзе ўдар маланкі.

Яна называецца «Прагулка».

Яе быццам намалявала дзіця. Мужчына і жанчына ў парку на пікніку, але гэта чароўная гісторыя. Жанчына ляціць уверх, як анёл. Мужчына стаіць на зямлі, трымае яе за руку: усміхаецца.

Гэта карціна нібы перадае нешта з іншага свету. Яна нагадае табе, як гэта — быць дзіцем. Як проста быць шчаслівым.

Тое пачуццё, калі Томас Н'Кона [варатар зборнай Камеруна на ЧС у 1990-м — НН] выбівае мяч.

Калі бабуля кліча цябе з кухні.

Калі ты сядзіш у цемры перад тэлевізарам і молішся.

З узростам мы забываемся пра гэты пачуцці.

Трэба вярнуцца ў музей на наступны дзень. Неабходна.

Жанчына на касе паглядзіць на цябе з усмешкай. Яна спытае: «Хіба вы не былі ў нас учора?».

Не важна. Ідзі ўнутр. Мастацтва =- лепшае лячэнне для цябе. Калі ты адкрыеш свой розум, унутраны цяжар знікне. Паляціць, як тая жанчына на карціне Шагала».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць