Літаратура

«Акадэмкніга» прапануе: кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Апошнія гісторыі

Вольга Такарчук валодае дзівосным дарам сціраць межы — паміж краінамі і мовамі, рэальнасцю і выдумкай. Героі «Апошніх гісторый» сціраюць межы паміж быццём і небыццём. Яны спасцігаюць смерць, спрабуючы падрыхтаваць сябе да яе, прымірыцца з яе існаваннем у фінале кожнай жыцця. І, спасцігаючы смерць, яны лепш разумеюць жыццё, таму што смерць — частка жыцця.

Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых

Дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня — інжынерка на пенсіі, настаўніца англійскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету, аматарка паэзіі Уільяма Блэйка, картаў Таро і астралогіі — ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць: ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры…

Дзівосныя гісторыі

Лаўрэат Міжнароднага Букера і Нобелеўскі лаўрэат Вольга Такарчук калекцыянуе фантазіі. У нашу шэрую штодзённасць яна нібы шпрыцом упырсквае невытлумачальнае, дзівоснае, нязвыклае. Моракі з мінулага і альтэрнатыўная сучаснасць не паддаюцца звычайнай логіцы. Кожная гісторыя — міні-шэдэўр у духу сучаснай готыкі.

«Дзівосныя гісторыі» - сход мудрагелістых апавяданняў, дзе кожная гісторыя — акно ў пазазямное.

 

Бегуны

Гэта раман, які атрымаў у 2018 годзе Міжнароднага Букера. Ён складзены нібы б з нататак вандроўніка, які шукае сябе ў часе і прасторы. Накіды пра прыроду руху і перамяшчэння суседнічаюць з дзіўнымі гісторыямі з дзіўнымі абставінамі. Гэта раман-загадка, ключы да якога нялёгка падабраць. Гэта гісторыя, якая распадаецца на аскепкі, як і само наша жыццё.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць