Свет88

Цукерберг: Расія спрабуе ўмяшацца ў выбары прэзідэнта ЗША

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг заявіў у інтэрв'ю NBC, што Расея, Іран і Кітай спрабуюць умяшацца ў выбары прэзідэнта ЗША 2020 года, піша tut.by.

«Мы бачым, што Расея, Іран і Кітай выкарыстоўваюць усе больш дасканалыя тактыкі для ўмяшання ў выбары. <…> [Выяўленыя намі сеткі акаўнтаў] сігналізуюць, што гэтыя дзяржавы маюць намер праявіць актыўнасць падчас маючых адбыцца выбараў», — заявіў Цукерберг.

21 кастрычніка Facebook паведаміў аб блакаванні фэйкавых акаўнтаў з Ірана і Расіі. Сетка акаўнтаў расійскага паходжання ўключала 50 фэйкавых старонак у інстаграме і адну ў фэйсбуку. Там размяшчаліся паведамленні аб кансерватызме і лібералізме, экалогіі, выбарах прэзідэнта ЗША 2020 года, расавых праблемах і праблемах ЛГБТ.

Супрацоўнікі Facebook знайшлі ў гэтых акаўнтаў сувязі з расейскім «Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў». У прыватнасці, на аддаленых старонках публікаваліся мемы, аналагі якіх раней выкарыстоўвала «фабрыка троляў».

Амерыканскія ўлады абвінавачваюць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», таксама вядомае як «фабрыка троляў», ва ўмяшанні ў выбары прэзідэнта 2016 года. Па версіі амерыканцаў, супрацоўнікі «фабрыкі троляў» пісалі пасты і каментары ў сацсетках у падтрымку Дональда Трампа. Мінфін ЗША ўнёс «фабрыку троляў» і яе работнікаў у санкцыйны спіс.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць