Эканоміка22

Дзяржава ўзмацняе патрабаванні да фірмаў, якія выдаюць мікрапазыкі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб даванні і прыцягненні пазык». Дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці. Гэта дазволіць пашырыць інструменты мікрафінансавання для развіцця прадпрымальніцтва і павысіць узровень абароненасці спажыўцоў такіх паслуг, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам зацверджаны парадак стварэння некамерцыйных мікрафінансавых арганізацый у форме спажывецкага кааператыва і іх функцыянавання.

Пашыраны пералік асоб, якія могуць быць членамі спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі. Імі змогуць стаць фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельгаспрадукцыі, віды дзейнасці, пры якіх выплачваецца адзіны падатак, а таксама суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Таксама пашыраецца пералік дазволеных для ламбардаў відаў дзейнасці. Яны атрымаюць права даваць мікрапазыкі грамадзянам пад заклад транспартных сродкаў без абавязку перадачы прадмета закладу ламбарду, ажыццяўляць камісійны гандаль, захоўваць рэчы і набываць іх для далейшай рэалізацыі.

Указам прадстаўлена магчымасць выдачы мікрапазык пад заклад рухомай маёмасці юрыдычным асобам, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае 50% і больш, якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву і зарэгістраваным у сельскай мясцовасці. Такую магчымасць атрымаюць таксама юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць скупку каштоўных металаў і камянёў для папаўнення Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў.

Адначасова ў мэтах прадухілення нядобрасумленнай практыкі давання мікрапазык і абароны правоў спажыўцоў гэтых паслуг анулявана права выдачы такіх пазык некамерцыйнымі арганізацыямі, створанымі ў форме фондаў. Бо часцяком падобнага роду арганізацыі падавалі ўльтракароткія пазыкі без закладу па стаўцы, якая перавышае 530% гадавых.

Абмежаваныя памеры належных мікрафінансавай арганізацыі працэнтаў (не больш за двухразовую суму мікрапазыкі, прадастаўленага пазычальніку), няўстойкі, штрафаў і пеняў (не больш за палову памеру мікрапазыкі).

Акрамя таго, замацаваны правы спажыўцоў паслуг, у тым ліку ў частцы атрымання поўнай і пэўнай інфармацыі пра ўмовы дагавора мікрапазыкі, правільнага разліку працэнтаў. Зафіксаваныя паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па кірунку прадпісанняў (патрабаванняў) мікрафінансавых арганізацыі ў выпадках парушэння імі заканадаўства. Устаноўлены патрабаванні да рэкламы дзейнасці па прадастаўленні пазык, а таксама інфармацыі, якая размяшчаецца на сайтах мікрафінансавых арганізацый.

У адпаведнасці з указам, статутны фонд мікрафінансавых арганізацый будзе фарміравацца выключна шляхам унясення грашовых сродкаў. Мінімальны памер такога фонду будзе вызначаць Нацыянальны банк.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць