Здарэнні11

У Салігорску мужчына думаў, што прадаў аўтамабіль за $300. Але яго падманулі і купілі за $200

15 кастрычніка ў міліцыю звярнуўся жыхар Салігорска і паведаміў пра тое, што ён стаў ахвярай ашуканскіх дзеянняў пры продажы свайго аўтамабіля, паведамляе прэс-служба міліцыі ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго слоў, на паркоўцы да яго падышлі двое хлопцаў і папрасілі прадаць ім аўтамабіль Renault. Пасля торгу прадавец і пакупнік сышліся на цане ў 300 даляраў ЗША. Адзін з хлопцаў перадаў мужчыну тры купюры па 100 даляраў ЗША.

Пасля ўгоды маладыя людзі без афармлення селі ў набытую машыну і з'ехалі. Праз нейкі час мужчына выявіў, што адна з купюр аказалася сувенірнай. 

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі быў усталяваны малады чалавек, які перадаў у кошт аплаты сувенірную купюру. Ім аказаўся 16-гадовы навучэнец каледжа. Зараз следчыя разбіраюцца ў абставінах гэтага факту. Заведзена крымінальная справа аб махлярстве (ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса).

Каментары1

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі6

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

«Атрымліваю велізарнае задавальненне». У беларускай вёсцы пасяліліся камерунскія козы3

Італьянец заяўляе, што ягоная піца — найлепшая ў вёсцы Крывая Бяроза. Чыноўнікі сумняюцца14

Кіроўца выпадкова заправіў поўны бак, а цяпер хоча вярнуць свае грошы. Ці мае ён рацыю?6

Яшчэ двух палітвязняў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»1

Хто жыве ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку побач з прапагандыстам Турам?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць