Улада

Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання прафесійна‑псіхалагічнага сумоўя

Такое сумоўе было ўведзена летась у адпаведнасці са зменамі Правілаў паступлення ў ВНУ.

5 сакавіка ў беларускіх ВНУ пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання прафесійна‑псіхалагічнага сумоўя.

Нагадаем, такое сумоўе было ўведзена летась у адпаведнасці са зменамі Правілаў паступлення ў ВНУ.

Яго неабходна прайсці для паступлення на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытная справа».

Сумоўе пры гэтым неабходна прайсці для паступлення на ўсе формы атрымання адукацыі.

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання сумоўя арганізавана з 5 па 31 сакавіка.
У прыватнасці, у БДУ, як паведамляе прэс‑служба ВНУ, рэгістрацыя праводзіцца па будных днях з 09.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00) у аўдыторыі 116 галоўнага корпуса, у суботу — з 09.00 да 13.00.

Плануецца, што само сумоўе будзе арганізавана ў ВНУ з 5 па 30 красавіка.
Яно праводзіцца прыёмнай камісіяй, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, прафесары, дацэнты, выкладчыкі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі, а таксама спецыялісты адпаведных галінаў эканомікі і сацыяльнай сферы. Камісія ў вуснай гутарцы з абітурыентам ацэньвае агульны ўзровень яго развіцця, матывацыю паступлення на тую ці іншую спецыяльнасць.

Летась для праходжання сумоўя зарэгістравалася больш за 14 тысяч чалавек, з іх каля 130 не прайшлі яго.

Што да цэнтралізаванага тэставання, то яно сёлета пройдзе пазней, чым летась, у сувязі з прадаўжэннем навучальнага года ў школах.
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, тэставанне адбудзецца з 15 чэрвеня па 1 ліпеня. Першым іспытам традыцыйна стане тэст па беларускай мове.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу7

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць