Беларусаў працягваюць папярэджваць пра ўдзел у акцыях: сваёй гісторыяй падзяліўся Павел Белавус

Заснавальнік symbal.by Павел Белавус у сваім фэйсбуку распавёў пра тое, як да яго ў дом у Валожынскім раёне прыехалі супрацоўнікі міліцыі і папяпэджвалі пра недапушчальнасць удзелу ў грамадскіх акцыях.
«Да мяне ў Падневічы сёння [у чацвер] начальнікі міліцыі з Валожына прыехалі.
Чую ўпэўнены грукат у дзверы, адчыняю, два міліцыянеры.
Кажуць: Выходзьце да нас.
Кажу: Ды самыя заходзьце ў госці.
Гляджу, у руках нейкая раздрукоўка з маім партрэтам.
Адзін, які прадставіўся начальнікам аддзелу правапарадку ў Валожыне, кажа: Хочам вас папярэдзіць пра незаконнасць удзелу ў несанкцыянаваных мітынгах.
Пытаюся: Якіх мітынгаў — якія былі ці будуць?
Бо я 7-га снежня хадзіў, а праз тыдзень маме званілі ў Ліду з Ленінскага РАУС Мінска, пыталіся мой нумар тэлефону. То падумаў, што позву ці які пратакол прывезлі.
А яны: Гэта пра будучы, што ў пятніцу будзе, прыехалі папярэдзіць.
Спытаў: Ці шмат да каго яшчэ паедуць у Валожынскім раёне папярэджваць?
Сказалі: Вы адзін такі.
Пасля гэтага развіталіся і пайшлі».
Пра аналагічныя сітуацыі расказалі эколаг Ірына Сухій, блогер і вікіпедыст Максім Ляшко, маркетолаг Ганна Клімовіч.
Каментары