Улада

Арцёму Дубскаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне

У парушэнні артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса (да трох гадоў пазбаўлення волі). Мера стрымання ранейшая – утрыманне пад вартай.

Актывісту зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі "Малады Фронт" Арцёму Дубскаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне
ў парушэнні артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

Мера стрымання ў дачыненні А. Дубскага пакінута ранейшай – утрыманне пад вартай. У найбліжэйшы час яго павінны перавесці са следчага ізалятара ў Асіповічах, у следчы ізалятар у Бабруйску.

Нагадаем, 3 сакавіка Асіповіцкі гарадскі суд спыніў крымінальную справу ў дачыненні да А. Дубскага па абвінавачанні яго ў прычыненні маёмаснай шкоды з прычыны прымірэння бакоў. Адразу па сканчэнні судовага працэсу Дубскага даставілі ў Асіповіцкі РУУС для афармлення дакументаў па другой справе.

Арцём Дубскі – адзін з фігурантаў «справы 14-ці». Ён быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 году. У тым жа годзе ў дачыненні да А. Дубскага была заведзена яшчэ адна справа паволле арт. 415.

Пакаранне па ёй – ад паўгоду да трох гадоў пазбаўлення волі.

Малады чалавек быў зняты з цягніка 13 лютага ў Гомелі. Апошнія некалькі месяцаў Дубскі жыў ва Украіне. У кастрычніку 2008 г. ён папрасіў там палітычнага прытулку, але потым адклікаў заяву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе3

Беларус атрымаў у Польшчы міжнародную абарону, але ездзіць на радзіму29

«Чакаем свае кватэры ўжо шосты год». Дольшчыкі мінскага ЖК Smart запісалі відэазварот да Лукашэнкі4

Правал спецслужбаў трох краін: як увогуле пілот-радыкал апынуўся за штурвалам FlyDubai5

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй19

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць