5 лютага каля 18:00 па тэрыторыі пляжа №5 Мінскага мора рухаўся аўтамабіль з адкрытымі дзвярыма з пасажырамі, якія танцавалі, паведамляе міліцыя.
Відавочцы знялі гэтую сітуацыю і накіравалі відэа ў каршэрынгавую кампанію. Яе прадстаўнікі, адпаведна, звярнуліся з заявай у міліцыю.
Супрацоўнікі ДАІ заспелі кампанію на месцы здарэння. Як высветлілася, такім незвычайным спосабам замежныя студэнты сталічнай ВНУ святкавалі дзень нараджэння аднаго з сяброў.
За парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Каментары