Свет11

У Вільні на каранавірус захварэў доктар. Закрыць на каранцін могуць усю паліклініку

Delfi

У Літве зафіксаваны першы выпадак, калі каранавірус дыягнаставалі ў работніка медустановы. Пра гэта паведаміла Шэшкінская паліклініка. Гэты выпадак таксама з'яўляецца прывазным, пацвердзіў віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Альгірдас Шэшэльгіс, піша Delfi.

Міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга адзначыў, што доктарка прыляцела з Кубы, некалькі дзён яна была на працы. «Пасля вяртання з Кубы, на працягу чатырох дзён яна была на працы», — растлумачыў А. Вярыга.

На старонцы паліклінікі ў фэйсбуку сказана, што цяпер хворая праходзіць лячэнне, яна ізаляваная. «У работніка Шэшкінскай паліклінікі дыягнаставалі каранавірус. Ён праходзіць лячэнне, ізаляваны. Усе, у каго былі з ім кантакты, таксама выконваюць рэжым ізаляцыі», — паведамляе паліклініка.

Кіраўнік адміністрацыі Віленскай мэрыі Повілас Падзярскіс удакладніў, што каранавірус дыягнаставаны ў сямейнага доктара з паліклінікі.

«6 сакавіка яна вярнулася з Кубы. Два дні працавала, потым у яе быў выходны, затым яшчэ два дні працавала. Потым адчула, што хворая і больш на працу не хадзіла», — сказаў ён. Падзярскіс сказаў, што ізаляваны 5 чалавек, якія з ёй працавалі. У сямейнага доктара магло быць каля 80 кантактаў.

«Яна з членамі сям'і была дома. Цяпер яна ў Сантарышкскай бальніцы. Калі яна вярнулася, Куба не была ў ліку краін, якія былі ў групе рызыкі. Мы хацелі б, каб на такія выпадкі рэагавалі хутчэй. Мы бачым пэўныя праблемы з арганізацыяй працы ў паліклініках, утойванне інфармацыі нічым не апраўдана. Спіс пацыентаў перададзены, будзем дапамагаць шукаць гэтых людзей», — сказаў Падзярскіс.

Віленскія ўлады плануюць спыніць працу паліклінікі. «Я думаю, што мы прымем аператыўнае рашэнне ў дачыненнi да работы паліклінікі, за выключэннем прадастаўлення неадкладнай дапамогі, спынім работу і перавядзём пацыентаў, якім у найбліжэйшыя дні патрэбныя паслугі», — сказаў журналістам Падзярскіс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць