Навука і тэхналогіі1010

Навукоўцы: У Заходняй Еўропе вірус пайшоў на спад, дзякуючы каранціну

Абавязковы каранцін і іншыя абмежавальныя меры, уведзеныя амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах, ужо дапамаглі скараціць патэнцыйную колькасць ахвяр каранавіруса амаль на 60 тыс. чалавек. Магчыма, да канца сакавіка выратаваць удалося нават удвая больш жыццяў, піша bbc.com.

Да такой высновы прыйшла каманда навукоўцаў Імперскага каледжа Лондана ў сваім апошнім даследаванні, апублікаваным у аўторак у часопісе Nature.

Прычым гаворка ідзе толькі пра 11 краін Заходняй Еўропы. У агульнаеўрапейскім і тым больш сусветным маштабе гаворка ідзе пра сотні тысяч людзей, якія маглі б загінуць, калі б не прынятыя меры па стрымліванні пандэміі.

У сваім папярэднім даследаванні ад 26 сакавіка навукоўцы Імперскага каледжа сцвярджалі, што без якіх-небудзь мер стрымлівання пандэмія Covid-19 павінна была дакаціцца практычна да кожнага жыхара планеты і заразіць амаль 7 млрд чалавек.

Колькасць загінулых ад каранавіруса пры такім раскладзе склала б каля 40 млн.

Аднак, вывучыўшы апошнія звесткі аб колькасці хворых і загінулых у 11 краінах Заходняй Еўропы — у тым ліку Італіі, Іспаніі, Францыі і Вялікабрытаніі, — навукоўцы прыйшлі да высновы, што рост эпідэміі запаволіўся амаль на дзве траціны.

Дзе-нідзе ён нават пайшоў на спад, гэта значыць узровень узнаўлення віруса (колькасць здаровых людзей, якіх у сярэднім заражае кожны інфікаваны) упаў ніжэй за 1.

У выніку ў Еўропе ўжо ўдалося выратаваць прыкладна 59 тысяч людзей, якія ў адваротным выпадку загінулі б ад каранавіруса да канца сакавіка. Мінімальная колькасць выратаваных жыццяў ацэньваецца ў 21 тысячу, максімальная — у 120 тысяч.

Аўтары дакладу сцвярджаюць, што гэта стала магчымым за кошт прыняцця строгіх абмежавальных мер: закрыцця школ, забароны масавых сходаў, абмежавання грамадскага транспарту і перасоўвання людзей у цэлым, увядзення абавязковага каранціну і рэжыму самаізаляцыі і г.д.

Асобна падкрэсліваецца, што пакуль немагчыма вызначыць, якія менавіта абмежаванні найбольш паўплывалі на спад эпідэміі. Аднак у сукупнасці прынятыя меры працягваюць даваць відавочны вынік.

Нават у Італіі, дзе колькасць загінуўшых ад Covid-19 ужо набліжаецца да 12 тысяч, без абмежавальных мер ахвяр было б амаль 50 тысяч, сведчаць разлікі.

Зрэшты, адзначаюць аўтары артыкула, з-за доўгага інкубацыйнага перыяду хваробы ў большасці краін эфект ад прынятых абмежавальных мер можна будзе ў поўнай меры ацаніць толькі праз некалькі тыдняў.

Аднак, калі бягучы трэнд захаваецца, у нас ёсць падстава для аптымізму, заключаюць навукоўцы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба9

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба9

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць