Грамадства1313

«Ва ўсіх у сям’і пнеўманія». Чарговая ахвяра каранавіруса ў Мінску

4 красавіка а 20.00 у мінскай інфекцыйнай бальніцы памёр 69-гадовы былы супрацоўнік Нацыянальнага банка Юры Осіпаў. У яго была пнеўманія, выкліканая вірусам COVID-19, піша Радыё Свабода.

У гэтай жа ўстанове ляжаць з аналагічным дыягназам дачка і жонка мужчыны. Свабода пагаварыла з дачкой Юрыя Ганнай.

«Тата захварэў крыху менш, чым два тыдні таму. Думалі, звычайная прастуда. Праз некалькі дзён выклікалі доктара, той сказаў, што гэта звычайны ларынгіт, і выпісаў таблеткі», — распавядае Ганна. Мужчыну лепш не станавілася, але падобныя сімптомы выявіліся і ў яго жонкі, а потым і ў дачкі, якая жыве асобна, але наведвае пажылых бацькоў.

«Ясна, сталі падазраваць карону. Тэмпература ў нас з маці паднялася да 38—39. Я пайшла ў 3-ю паліклініку, прасіла тэст. Казала, што па працы кантактую з замежнікамі. Тэст не рабілі, бо сама за мяжу я не выязджала», — кажа Ганна.

У канцы тыдня стала зразумела, што ва ўсіх у сям’і пнеўманія. Паклалі спачатку ў 10-ю бальніцу, а калі ўсё ж зрабілі тэсты на каранавірус і вынік аказаўся станоўчы, перавялі ў інфекцыйную. У Юрыя Осіпава ўжо была вельмі нізкая сатурацыя (насычанасць крыві кіслародам) — толькі 83%, патрэбны быў апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

«Мы з маці ляжым у адной двухмеснай палаце, бацька — у іншай. Учора пазванілі з міліцыі, сказалі, што бацькі больш няма. Як хаваць — не ўяўляю, мы з мамай у цяжкім стане, станоўчай дынамікі няма, пагадзіліся на эксперыментальнае лячэнне прэпаратамі, якімі лечаць малярыю. Добра, што ў бацькі шмат сяброў, пахаваннем яны будуць займацца», — апавядае Ганна.

Жанчына адзначыла, што дактары ў інфекцыйным шпіталі вельмі стараюцца, робяць усё магчымае. Сродкі асабістай абароны таксама ёсць — гэта і адмысловыя камбінезоны, і шчыты, і акуляры, але ў прыбіральшчыц толькі звычайныя маскі з тканіны.

Ганна вельмі папрасіла перадаць усім, каб сур’ёзна паставіліся да каранавіруса:

«Спачатку таксама думала, што гэта не страшней за звычайны грып. Але гэта не так, людзі. Гэта вельмі цяжкі вірус, калі паглынуў усю нашу сям’ю. Па сабе бачу: калі хвароба перайшла ў цяжкую стадыю, гэта вельмі сур’ёзна. Лекаванне — гэта хімія. Таблеткі такія, што баліць жывот, печань. Вельмі цяжка. Відавочна, што патрэбны каранцін. Але нават калі яго няма, я заклікаю ўсіх берагчы сябе і не выходзіць з дому. Я чула, што пра памерлых кажа Лукашэнка. Нельга такое гаварыць. У 70 гадоў амаль ва ўсіх букет хваробаў — гэта і анкалогія, і сэрца, і іншыя хваробы. У нас жыццё такое».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень13

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць