Культура22

Прэзентацыю кнігі Барыса Клейна не дазволілі

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Ўладзімір Пракапцоў патлумачыў, што дадзенае мерапрыемства няпрофільнае для Музея Ваньковічаў.

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Ўладзімір Пракапцоў патлумачыў, што дадзенае мерапрыемства няпрофільнае для Музея Ваньковічаў.

Сёння ў Мінску ў Музеі Ваньковічаў (вуліца Інтэрнацыянальная, 33‑а) мусіла адбыцца прэзентацыя кнігі Барыса Клейна «Недосказанное. Имена». Чакаўся выступ аўтара.

Укладальнікам кнігі з’яўляецца літаратурны крытык Аляксандра Фядута. Ён распавёў НН акалічнасці адмовы: «Гадзіну таму мы атрымалі канчатковы адказ ад кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музею, філіялам якога з’яўляецца Музей Ваньковічаў. Уладзімір Пракапцоў патлумачыў загадчыцы філіяла, што дадзенае мерапрыемства няпрофільнае для Музея Ваньковічаў». Па словах сп. Фядуты, спробы пераканаць чыноўніка, што кніга Клейна на палову прысвечаная 19 стагоддзю, таму гэта ёсць натуральнай нагодай для яе прэзентацыі менавіта ў Музеі Ваньковічаў, аказаліся марнымі.

Аляксандр Фядута падзяліўся ўласнымі здагадкамі, што паслужыла прычынай для адмовы. «Дапускаю, што тут некалькі прычынаў. Першае: Барыс Клейн — эмігрант, але ён з’ехаў у 1992 годзе, ніякага дачынення да сённяшняй улады не мае. Другое: Аўтар кнігі — габрэй. На вялікі жаль, у чыноўніцкім асяроддзі яшчэ пануюць антысеміцкія настроі. І трэцяе: Клейн быў сябрам Васіля Быкава, партрэт якога прысутнічае і на вокладцы новай кнігі». А. Фядута мяркуе таксама, што ня варта шукаць тут «рукі ўладаў», хутчэй гаворка пра перастрахоўку на месцах.

***

Кніга гарадзенскага гісторыка Барыса Клейна (нар. 1928) — сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка — змяшчае як успаміны (частка 1‑я «Недасказанае»), так і нарысы з грамадскай думкі і культуры.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць