Па стане на канец дня 20 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіўся 2 481 541 чалавек, 170 439 памерлі, вылечыліся 647 744.
За дзень выявілі 73 928 інфіцыраваных (19 красавіка было 75 804, 18 красавіка — 81 930). Але трэба мець на ўвазе, што падлік у краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і некаторых краінах з аўтарытарна-дыктатарскім праўленнем сімвалічны.
За дзень памерлі 5 366 чалавек (19 красавіка было 4 984, 18 красавіка — 6 505).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 792,7 тысячы заражаных, памерлі за ўчорашні дзень 1 939 чалавек (19 красавіка было 1 561, 18 красавіка — 1867). У Іспаніі — 200,2 тысячы заражаных (памерлі за 20 красавіка 399 чалавек). У Італіі — 181,2 тысячы заражаных (памерлі за 20 красавіка 454 чалавекі).
Найбольш памерлых на 20 красавіка пасля ЗША ў Францыі (547).
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю

Каментары