Грамадства1313

Беларуская сям'я расказала, як перанесла каранавірус у Маскве: 9 сутак з тэмпературай 39°, месцы ў бальніцах толькі для тых, хто харкае крывёю

Вользе ставяць кропельніцу ў хатніх умовах

Вольга і Сяргей Чарціліны — беларусы, якія апошнія гады жывуць і працуюць у Маскве. Сяргей — жывапісец, яго персанальныя выставы праходзяць і ў Беларусі, і за мяжой, сям'я гадуе дачку. Вользе 42, Сяргею — 47. 

Як расказала «Нашай Ніве» Вольга Чарціліна, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня муж занямог і злёг з тэмпературай, з'явіліся нейкія пакашліванні, стала дзерці ў горле. Яна тым часам працягвала рыхтавацца да свята. 

«У мяне гэта праявілася на паўтара дні пазней. Сяргей яшчэ звярнуў увагу: «Глядзі, ты ж таксама пачала так нясмела пакашліваць», — а я сама і не заўважала. 

Потым літаральна за вечар тэмпература ў мяне скокнула да 39 градусаў. На наступны дзень знікла адчуванне пахаў. Яно, дарэчы, не вярнулася дагэтуль. 

Муж пераносіў прасцей — у яго было максімум 38,5 градуса.

Карацей, мы перачыталі сімптомы, параўналі, западозрылі кавід, выклікалі хуткую — яна не прыехала. Сказалі, што бальніцы перапоўненыя. І калі мы не задыхаемся, то трэба цярпець і выклікаць у панядзелак участковага. 

Мы цярпелі з суботы да панядзелка, потым прыйшоў доктар. Адразу прызначылі камп'ютарную тамаграфію і паставілі пнеўманію пад пытаннем. Тэсты браць не сталі, бо мы, маўляў, не кантакты першай групы.

На наступны дзень Сяргею стала горш, але з сэрцам, ён нават страціў прытомнасць. Выклікалі хуткую, яму зноў горш, выклікалі другі раз — яны ўжо зрабілі экспрэс-тэст, але ён паказаў адмоўны вынік. Дарэчы, дактары хуткай былі нават без пяльчатак, абароненыя абы-як.

Так выглядае экспрэс-тэст, туды ўводзіцца кроў з пальца. Але ў выпадку Сяргея ён памыліўся

На наступны дзень мужу трохі палягчэла, а мяне тэмпература не адпускала. Дзевяць сутак трымалася 39 градусаў, я з'ела горку парацэтамолу. Доктар раіў сабраць сілы і схадзіць на КТ. Дарэчы, доктар так за нас перажываў, што заходзіў дадатковы раз, калі быў у гэтым раёне, ставіў уколы ад тэмпературы.

Сяргей схадзіў на КТ, у яго выявілася пнеўманія. Мне адразу далі накіраванне — таксама пнеўманія, выпісалі адразу два антыбіётыкі.

Паражэнне лёгкіх паказала 25%. Патлумачылі, што ў бальніцу забіраюць, калі больш за 50% і людзі плююцца крывёю. 

Зрабілі мазкі — яны станоўчыя. 

Тэмпература спала на дзясятыя суткі. Палягчэла, але кашаль застаецца. На наступным тыдні зноў трэба будзе здаваць мазкі і КТ. Дарэчы, нам званілі нейкія кантралюючыя органы, пыталіся, як працякае захворванне і як нам абслугоўванне. 

Сяргей Чарцілін набірае ў шпрыц прапісаны антыбіётык

Адметна, што разам з намі жыве дачка, ёй 9 гадоў. Яе глядзеў педыятр і нічога не выявіў. Яна абсалютна нармальна сябе адчувае».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць