Свет22

Найбуйнейшая эканоміка свету імкліва выходзіць з крызісу

Найбуйнейшая ў свеце амерыканская эканоміка хутка адужвае пасля выкліканага каранавірусам спаду. Палітыкі радуюцца: крызіс скончыўся, не пачаўшыся. Эканамісты папярэджваюць: святкаваць няма чаго, усё вельмі хістка, і, калі перапыніць грашовую тэрапію раней часу, шнары не рассмокчуцца цэлае пакаленне, піша bbc.com.

ЗША ўпэўнена апярэджваюць іншыя краіны па колькасці смерцяў ад Covid-19, а хаатычны адказ Дональда Трампа на найбуйнейшы крызіс яго прэзідэнцтва памяншае яго шанцы пераабрацца на другі тэрмін на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах. Белы дом спяшаецца перагарнуць сумную старонку і вярнуцца да выбарчай кампаніі, асноўным козырам якой да пандэміі і каранціну была моцная эканоміка.

Пасля тыдня станоўчай статыстыкі Трамп сабраў першы за доўгі час мітынг і пахваліўся поспехамі.

«Вашы прыбыткі крыху ўпалі, але мы вярнулі ўсё назад. Фондавы рынак б'е рэкорды. У нас фенаменальная эканоміка, нас чакае выдатны трэці квартал. І калі мы не наробім глупстваў 3 лістапада (у дзень выбараў), наступны год для нашай эканомікі будзе найлепшым у гісторыі», — сказаў Трамп групе прыхільнікаў, якія з'ехаліся на выходных у Аклахому.

Падставы для аптымізму ў яго ёсць. Звароты па дапамогу па беспрацоўі зніжаюцца ўжо 11 тыдняў запар, рознічныя продажы ўзляцелі ў маі на нябачаныя 18%, дазволаў на будаўніцтва жылля выпісана аж на 14% больш, а прамыслоўцы ўпершыню з лютага дэманструюць у апытаннях упэўненасць у будучыні.

«У нас выдатныя шанцы на тое, што эканоміка адновіцца так жа імкліва, як яна глухла, — сказаў за тыдзень да мітынгу Трампа яго галоўны эканамічны дарадца Лары Кадлоў. — Я думаю, у другім паўгоддзі нас чакае салідны рост ВУП адсоткаў на 20, а беспрацоўе апусціцца ніжэй за 10%».

Энтузіязм Белага дома не падзяляе галоўны незалежны ацэншчык эканамічнай сітуацыі ў краіне — кіраўнік амерыканскага Цэнтрабанка Джером Паўэл.

«Выпуск тавараў і паслуг, роўна як і занятасць, застаюцца на ўзроўні значна ніжэй за дакрызісны, а з нагоды тэрмінаў і маштабаў аднаўлення існуе сур'ёзная нявызначанасць».

«Пакуль насельніцтва не паверыць, што з вірусам скончана, поўнае аднаўленне малаверагодна», — папярэдзіў ён кангрэсменаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне2

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне

Усе навіны →
Усе навіны

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне2

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць