Здарэнні11

У Кіраўскім раёне пенсіянерка згубілася ў лесе. Яе шукалі тры дні

Аказалася, што яна блага чуе, мае цукроўку і не ўзяла мабільнік

Выпадак апісвае 112.by.

28 чэрвеня каля 11:00 жыхар вёскі Стайкі і яго пажылая маці пайшлі ў грыбы. У нейкі момант яны падзяліліся. Мужчына вярнуўся дадому і, так і не дачакаўшыся маці, разам са сваім братам патэлефанаваў у МНС у 20:17 таго ж дня. Высветлілася, што жанчына пайшла ў кірунку вёскі Вяленка Кіраўскага раёна. Да таго ж жанчына блага чуе і хварэе на цукровы дыябет. Мабільнага тэлефона ў яе пры сабе не было.

112.by

Ратавальнікі неадкладна выехалі на месца здарэнне, у тым ліку пошукава-выратавальная група рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння са службовым сабакам па мянушцы Габі.

Групу ўзначаліў начальнік дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага ўпраўлення РАСН Яўген Высоцкі. Таксама ў пошуках былі задзейнічаны работнікі МУС, прадстаўнікі Чыгірынскага лясніцтва, мясцовыя жыхары і сваякі пенсіянеркі, а таксама валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Сімуран» і Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

— У першы дзень мы прачасалі лясны масіў каля вёскі Стайкі. Нам удалося пагутарыць з мужчынам, які паказаў нам месца яго апошняй сустрэчы з жанчынай у нядзелю каля 16:00, — распавёў Яўген Высоцкі.

Пошукі жанчыны працягваліся 29 чэрвеня, але ні да чаго не прывялі, акрамя таго, яны ўскладняліся праблемамі з надвор'ем. Раніцай аўторка, 30 чэрвеня, група працягнула прачэсваць мясцовасць. Да пошукаў падключылі нават квадракоптар.

30 чэрвеня на адлегласці каля 3 кіламетраў ад дома ратавальнікі выявілі знясілелую пенсіянерку. Жанчыну на квадрацыкле аператыўна даставілі з лесу ў вёску і перадалі медыкам. Пасля агляду яе шпіталізавалі.

— Па словах бабулі, блукаючы па лесе, яна чула ўдалечыні гукі дзікіх жывёл, з-за чаго спрабавала схавацца ад іх, аддаляючыся ўсё далей і далей у бок балота.

Вады і ежы ў яе з сабой не было, таму мы выявілі яе з відавочнымі абязводжваннем, пераахаладжэннем — а таксама са множнымі ўкусамі насякомых, — рэзюмуе Яўген Высоцкі. Ратавальнікі аказалі неабходную дапамогу да прыходу медыкаў.

112.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман2

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»3

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць