Свет3030

Еўрапарламентарыі: Настаў час зноў увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

31 дэпутат Еўрапарлемента — прадстаўнікі розных яго фракцый — звярнуліся да Еўракамісіі і ўсіх дзяржаў —​ удзельніц ЕС перагледзець рашэнне 2016 года аб зняцці санкцый з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаній, піша Радыё Свабода.

Ліст «Аб зняволенні палітычнай апазіцыі ў Беларусі» адрасаваны старшыні ЕК Урсуле фон дэр Ляен, старшыні Еўрапейскай рады Шарлю Мішэлю і вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпу Барэлю.

У ім гаворыцца:

«Улады Беларусі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Лукашэнкі апошнім часам ўзмацнілі наступ на дэмакратычныя правы ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 жніўня. Яны знявольваюць кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікоў апазіцыі і звычайных грамадзян падчас пікетаў для збору подпісаў. Шырока паведамляецца таксама пра арышты журналістаў і блогераў.

Гэтыя адвольныя арышты справядліва выклікаюць асуджэнне ва ўсім сьвеце. Мы, што ніжэй падпісаліся, былі рады бачыць, што Еўрапейская служба вонкавых сувязяў і Еўрапейская камісія занялі цвёрдую пазіцыю супраць гэтага. Аднак, як заўсёды, дзеяньні тут гучнейшыя за словы.

Па меры набліжэньня да прэзідэнцкіх выбараў гэты крок выглядае важным як ніколі. Адсутнасць захадаў у барацьбе з пандэміяй у краіне выявіла некампетэнтнасць кіравання Лукашэнкі перад большасцю насельніцтва.

У 2016 годзе Рада прыняла рашэнне аб зняцці санкцый з 170 прыватных асоб і трох кампаній у Беларусі. Улічваючы апошнія падзеі, мы мусім перагледзець гэтае рашэнне. Таму мы заклікаем вас перагледзець і пашырыць спіс санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і кампаній, датычных да абмежавання правоў чалавека і дэмакратыі падчас гэтай выбарчай кампаніі.

У гэтым кантэксце мы таксама нагадваем пра важнасць так званага акту Магніцкага на ўзроўні ЕС, як гэта выказала большасць Еўрапарламента ў сваёй рэзалюцыі ад 14 сакавіка 2019 года. Гэта было б вельмі важным інструментам у распараджэнні ЕС для таго, каб утрымаць сусветнае лідарства ў адстойванні правоў чалавека. Мы заклікаем Еўракамісію, Еўрапейскую службу вонкавых сувязяў і дзяржавы-ўдзельніц актывізаваць свае намаганні і як найхутчэй завяршыць стварэнне такога рэжыму санкцый».

На чале падпісантаў — дэпутаты Карын Карлсбру (Швецыя) і Пятрас Аўштравічус (Літва). Ліст падпісаў 31 дэпутат, яны прадстаўляюць усе парламэнцкія групы, апрача правапапулісцкай еўраскептычнай «Ідэнтычнасць і дэмакратыя».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў5

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія31

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў5

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць