28 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет. У ранішнія гадзіны месцамі захаваецца туман.
Вецер паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +24..+30°C.
У Мінску кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. У ранішнія гадзіны месцамі па горадзе захаваецца туман. Вецер паўднёва-заходні, умераны, падчас навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +16..+18°C, днём +25..+27°C, увечары +20..+22°C.
Каментары