Літаратура

Стала вядома, калі выйдзе другая кніга пра Гары Потэра па-беларуску

Сёння — дзень нараджэння Гары Потэра, і выдавецтва «Янушкевіч», якое займаецца выданнем раманаў Джаан Роўлінг па-беларуску, анансавала дату выхаду кнігі «Гары Потэр і таемная зала». Гэта другая кніга з серыі пра хлопчыка-чараўніка, у арыгінале твор гучыць як «Harry Potter and The Chamber of Secrets».

Старт продажаў адбудзецца 26 верасня 2020 года ў Доме кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў 11). Вас будзе чакаць самая выгадная цана на кнігу, а таксама безліч цікавых рэчаў і мерапрыемстваў — конкурсы, фотазоны, сустрэчы з цікавымі людзьмі, абяцае выдавецтва. 

Праз два тыдні на сайце januskevic.by будзе адкрыты папярэдні заказ на кнігу.

Беларускае выданне «Гары Потэра і Таемнай залы» рыхтавала каманда, ужо знаёмая вам, — перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактар Ганна Янкута, карэктар Наста Анцімонік, мастачка Крысціна Іванцова.

Вокладку для кнігі намаляваў вядомы амерыканскі мастак Браян Сэлзнік. Беларускае выданне мае калекцыйны характар: калі пакласці дзве кнігі побач, вы ўбачыце, што выява на вокладцы «Таемнай залы» з’яўляецца працягам выявы на першай кнізе. Кнігі пра Гары Потэра ў такім аздабленні ад Браяна Сэлзніка ўпершыню выйшлі ў ЗША да 20-гадовага юбілею першага выхаду знакамітых твораў Джаан Роўлінг.

Раманы пра Гары Потэра пабілі мноства рэкордаў і атрымалі вялікую колькасць узнагарод. Любімая прыхільнікамі ва ўсім свеце серыя кніг Дж. К. Роўлінг была прададзена агульнай колькасцю больш за 500 мільёнаў экзэмпляраў, перакладзеная на больш як 80 моў, па ёй знята восем фільмаў-блокбастараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць