Грамадства11

У Магілёве журналіста асудзілі на 8 сутак арышту. Ён абвясціў галадоўку

Аляксандар Сабалеўскі

1 верасьня Ленінскі суд Магілёва асудзіў журналіста інтэрнэт-выданьня «Магілёўскі рэгіён 6tv.by» Аляксандра Сабалеўскага на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. На знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня журналіст абвясьціў галадоўку, піша «Свабода».

Судзьдзя Вікторыя Палякова прызнала Аляксандра Сабалеўскага вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Паводле прысуду, ён удзельнічаў 30 жніўня ў несанкцыянаваным шэсьці. У той дзень у Магілёве праходзіў «Марш міру і незалежнасьці».

Сваёй віны Сабалеўскі не прызнаў. Ён заявіў, што ня ўдзельнічаў у шэсьці, а прысутнічаў на ім як журналіст і вёў зь яго стрым, які трансьляваўся на сайце «Магілёўскі рэгіён 6tv.by». Журналіст настойваў, што не выкрыкваў лёзунгаў і не трымаў транспарантаў, і даводзіў суду, што ў ягоных дзеяньнях няма складу правапарушэньня. «Вырак называю прававой сваволяй і абвяшчаю галадоўку», — пракамэнтаваў Сабалеўскі.

Аляксандра Сабалеўскага затрымалі 31 жніўня на Маршы міру і незалежнасьці, калі ён адстаў ад калёны, фіксуючы, як жыхар дома скідаў на пратэстоўцаў збанкі з кветкамі. Пра гэта ён паведаміў міліцыянтам. Неўзабаве яго схапілі людзі ў цывільным і занесьлі ў мікрааўтобус. У аўтобусе забралі рэпартэрскі рыштунак.

Да суду журналіста двое сутак трымалі ў ізалятары. У матэрыялах справы адзначаецца, што Сабалеўскі вёў рэпартаж з шэсьця і гаварыў зь ягонымі ўдзельнікамі. Судзьдзя палічыла вядзеньне трансьляцыі доказам актыўнага ўдзелу журналіста ў шэсьці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць