Грамадства44

Двух рэжысёраў гродзенскага драмтэатра звольнілі па артыкуле. Раней яны абвясцілі страйк

Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргея Курыленка падпісалі загады на звальненне. Іх звольнілі па артыкуле Працоўнага кодэкса за адмову ад выканання службовых абавязкаў, паведамілі яны Hrodna.life. Раней яны абвясцілі пра страйк. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч будзе «вырашаць пытанне» з адсутнасцю рэжысёраў, перадалі яго словы рэжысёры. Hrodna.life атрымаць каментар у дырэктара не ўдалося.

Супрацоўнікі драмтэатра падпісалі загады на звальненні, працоўныя кнігі яны яшчэ не атрымалі. 27 кастрычніка яны збіралі рэчы. Калегі з драмтэатра і тэатра лялек, некаторыя гледачы прыйшлі падтрымаць рэжысёраў.

Сяргей Курыленка прапрацаваў у гродзенскім драмтэатры 40 гадоў, Генадзь Мушперт — 26. А ў цэлым апошні працаваў 48 гадоў у дзевяці тэатрах СССР. За апошнія два тыдні Мушперт упершыню за час працы атрымаў дзве вымовы. Прычына абедзвюх — рэжысёр своечасова не прадставіў план пастановак на 2021 год. «Я не мог гэтага зрабіць, таму што звольнены артыст Уланаў» (Ігара Уланава звольнілі 25 верасня 2020 года. Раней ён адмовіўся падпісаць тлумачальную запіску наконт спынення спектакля 20 верасня). У Курыленкі таксама ёсць вымова — за што, ён не ведаў.

Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргей Курыленка.

— Чаму мы далучыліся да страйку? Таму што хочам быць разам з народам. Я пачаў сваю працу ў Гродзенскім тэатры разам з тым, як спадар Лукашэнка атрымаў уладу. І вось я вельмі спадзяюся, што я сышоў з пасады — і ён таксама пойдзе. Думалі не адзін дзень. Тое, што адбылося ў нядзелю ў Мінску, зрабіла маю працу ў тэатры немагчымай. Пры такім становішчы працаваць немагчыма, тым больш, рэпеціраваць лёгкую камедыю. Я адчуваю сваю адказнасць перад тэатрам — і таму далучаюся да страйку. Калі патрабаванні народнай забастоўкі будуць выкананыя, мы вернемся ў тэатр, — растлумачыў Генадзь Мушперт Hrodna.life.

— Ніякіх планаў няма. Доўга думаў. Гэта не такое простае рашэнне. Але я вырашыў, што трэба так, — пракаментаваў Сяргей Курыленка Hrodna.life. — Нічога не магу планаваць. Не ведаю, чым я буду займацца, акрамя тэатра.

— Тэатр — гэта наша галоўная справа жыцця, у адрозненні ад дырэктара, для якога гэта толькі прыступка кар'ерная. Я нічым не займаўся ў сваім жыцці, акрамя тэатра, пачынаючы з 16 гадоў, — дадаў Генадзь Мушперт.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць