Грамадства

«А апошняе слова?» Як 87-гадовую пенсіянерку судзілі за бел-чырвона-белы сцяг

87-гадовую Лізавету Бурсаву пакаралі за вывешаны на балконе бел-чырвона-белы сцяг. На жанчыну склалі пратакол «за пікет» па артыкуле 23.34.

15 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна прайшло кароткае пасяджэнне.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.

«Першы раз мяне судзяць — за 87 гадоў!» — паведаміла бабуля, увайшоўшы ў залу суда.

Падтрымаць яе прыйшлі двое сыноў Яўген і Канстанцін, унучка Марыя, журналісты, проста неабыякавыя людзі — агулам каля 20 чалавек.

Нагадаем развіццё падзей. Сцяг, які вісеў на балконе, 29 лістапада сям’я зняла на ўсякі выпадак, бо ў той дзень затрымалі Яўгена, малодшага сына Лізаветы Якаўлеўны.

Але гэта не ўратавала ад праблем. На наступны дзень сын атрымаў 15 сутак, а ў кватэру да Бурсавай прыйшоў міліцыянт з фотаздымкам: у вас вісеў сцяг, складаем пратакол.

Цяпер лёс «правапарушальніцы» вырашаў суд.

«13 лістапада Бурсава правяла масавае мерапрыемства — пікетаванне шляхам размяшчэння сцяга бела-чырвоных колераў», — зачытаў суддзя Рудэнка пратакол.

З пратаколам Лізавета Якаўлеўна не пагадзілася: патлумачыла, што пад гэтым сцягам Лукашэнка прысягу даваў.

Але што сцяг вісеў, пагадзілася: «Вывешвала, каб было відаць, за каго я галасавала».

Усё пра ўсё — 5 хвілін. Затым паўгадзіны перапынку на вынясенне пастановы.

У перапынку Лізавета Якаўлеўна пагаварыла з прысутнымі: распавяла, што любіць Беларусь і з’язджаць ніколі не хацела, адказала на пытанні пра маладосць і вайну, сказала, што заўсёды лічыла Лукашэнку папулістам, і што не разумее, як яе можна судзіць за сцяг.

Адзін з прысутных нават папрасіў сфатаграфавацца з Бурсавай. Тая не адмовіла.

Суддзя Рудэнка вырашыў, што пенсіянерка вінаватая ў пікеце. Вырак — штраф 15 базавых (405 рублёў).

«А апошняе слова не дадуць сказаць?» — здзівілася Бурсава, але суддзя Рудэнка ўжо выйшаў з кабінета.

«Дажыла да яшчэ аднаго фашызму». Што кажа 87-гадовая Лізавета Бурсава, якую будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі9

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

ЗША ў гэтым месяцы нанеслі ўдар па партовым аб’екце на тэрыторыі Венесуэлы

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не можа проста адмовіцца ад сваіх тэрыторый1

Планета-лімон: астраномы спрабуюць разгадаць прыроду незвычайнага звышрасцягнутага аб’екта ў космасе

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць