Грамадства

У Бабруйску сваякі шукалі затрыманых у пятніцу людзей: іх не было ні ў ІЧУ, ні ў судзе

Сёння а 7:30 раніцы скончыўся тэрмін трохдзённага знаходжання пад вартай бабруйчан, якія былі затрыманыя ў пятніцу. Уcяго тады ў ІЧУ даставілі не менш за 15 чалавек, трох да вечара выпусцілі. У чым менавіта абвінавачваюць затрыманых, дагэтуль невядома. У іх кватэрах прайшлі ператрусы.

Раніцай 25 студзеня скончыўся тэрмін трохдзённага знаходжання затрыманых у ІЧУ, аднак на волю ніхто не выйшаў, піша Tut.by.

— Мы дзяжурым каля ІЧУ з 7-й раніцы, нікога не выпускалі. Але нам кажуць, што ўсе вызваленыя, — кажа мама аднаго з затрыманых.

Частка сваякоў дзяжурыць каля будынка суда на вуліцы Тухачэўскага, куды, як мяркуецца, павінны былі раніцай прывесці затрыманых. Аднак у суд нікога з іх таксама не даставілі.

Сваякі прынялі рашэнне пісаць заявы аб знікненні людзей.

— Я быў у кватэры дачкі падчас ператрусу, — распавядае Георгій Стрыгуноў. Ягоную дачку Алену затрымалі раніцай 22 студзеня. — Калі яе забіралі, нейкі маёр паведаміў, што яе апытаюць і адпусцяць. Ужо скончыўся 72 гадзіны з моманту затрымання, і я не ведаю, дзе яна.

Георгій Стрыгуноў кажа, што падчас ператрусу ў кватэры дачкі адзін з супрацоўнікаў міліцыі сказаў, што дачку затрымліваюць па справе аб абразе праваахоўнікаў. Але падрабязнасцяў ён не ведае.

Толькі пасля падачы заяў, каля 10:30, сваякам паведамілі, што затрыманыя яшчэ ў ІЧУ. Суды, хутчэй за ўсё, пройдуць там жа па відэасувязі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць