Грамадства

Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта распавёў пра «спробу дэстабілізацыі на прыбалтыйскім кірунку»

Дзяржпамежкамітэт у другім паўгоддзі 2020-га не пусціў у краіну некалькі тысяч чалавек, якія ехалі да нас «з рознымі намерамі». Пра гэта кіраўнік ведамства Анатоль Лапо распавёў у эфіры БТ, піша Tut.by.

— Мінулы год быў асаблівым. Гэта спачатку пандэмія, потым яшчэ абстаноўка ўнутраная Рэспублікі Беларусі. Мы адчувалі ціск звонку. Сакрэт не адкрыю, што ў краіну мы не ўпусцілі некалькі тысяч чалавек, якія ў другім паўгоддзі ехалі да нас з рознымі намерамі. Была і спроба дэстабілізацыі абстаноўкі на прыбалтыйскім кірунку, гэты знакаміты «ланцуг», мы гэтага не дапусцілі, — распавёў Лапо.

Па яго словах, «мяжа — гэта жывы арганізм».

— Сёння на ўчастку спакойна, а заўтра аператыўная абстаноўка там змянілася. Хоць пандэмія пандэміяй, але афіцыйна мяжу мы не закрывалі, калі іншыя краіны закрыліся. Мы на другім этапе пандэміі проста абмежавалі рух асобных катэгорый грамадзян. Грузавыя транспартныя сродкі як рухаліся, так і рухаюцца… працы ў нас менш не стала. Працы стала больш — рэзюмаваў Лапо.

У сюжэце прагучала, што «памежнікі выявілі 12 каналаў наркатрафіку, выявілі 45 экстрэмістаў».

У Літве 23 жніўня, нагадаем, у знак салідарнасці з жыхарамі Беларусі, якія выступаюць за дэмакратычныя перамены, прайшла акцыя «Шлях свабоды» — жывы ланцуг людзей злучыў Вільню з мяжой Беларусі. У ім узялі ўдзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, экс-прэзідэнты Даля Грыбаўскайце і Валдас Адамкус.

Каментары

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць