Свет

Google кампенсуе $3,8 мільёна жанчынам і азіятам

Тэхналагічны гігант Google заплаціць $3,8 мільёна, каб вырашыць пытанне з нагоды абвінавачванняў кампаніі ў дыскрымінацыі жанчын, а таксама работнікаў азіяцкага паходжання.

Фота Depositphotos.com

Гэта закрые справу, распачатую 4 гады таму Дэпартаментам працы ЗША, піша DW.

Падчас праверкі было выяўлена, што Google з 2014 да 2017 года плаціў жанчынам менш, чым мужчынам на тых жа пасадах. Акрамя гэтага, кампанія дыскрымінавала кандыдатаў азіяцкага паходжання.

Доўгі час Google аспрэчваў гэтыя абвінавачванні, але пасля пайшоў на пагадненне.

У выніку тэхналагічная кампанія выплаціць каля $1,35 мільёна 2565 жанчынам у якасці кампенсацыі за папярэднюю дыскрымінацыю ў аплаце працы. Яшчэ $1,23 мільёна выплацяць 1700 жанчынам і 1200 азіятам, якіх не ўзялі на працу ў кампанію праз палавую і расавую дыскрымінацыю.

Пагадненне таксама патрабуе, каб кампанія штогод вылучала $250 000 на працягу 5 гадоў у выпадку неабходнасці дадатковых кампенсацый у будучыні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць