Не звяртаючы ўвагі на пандэмію каранавіруса, нацыяналістычныя колы сёлета рыхтуюцца да правакацыйнага Маршу памяці «выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы на Беласточчыне, піша «Радыё Рацыя».
З 2016 года нацыяналісты маршыруюць па цэнтры Гайнаўкі ў адзін з выходных у канцы лютага ў знак пашаны да Рамуальда Райса «Бурага». Нацыяналісты яго лічаць героем, але ён адказны за забойства 79 нявінных жыхароў, праваслаўных беларусаў (у тым ліку жанчын і дзяцей) у студзені і лютым 1946 года.
Каментары