Эканоміка

Урад ініцыюе змяненне пагаднення з Расіяй аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў

Урад Беларусі мае намер падпісаць з урадам Расіі пратакол, якім будуць унесены змены ў падпісанае ў студзені 2007 года міжурадавае пагадненне аб гандлі нафтай і нафтапрадуктамі, піша Інтэрфакс.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна №16, якая апублікавана на нацыянальным прававым партале, на падпісанне пратакола ўпаўнаважаны віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, які курыруе паліўна-энергетычны комплекс.

Сутнасць змяненняў у дакуменце не раскрываецца. Пастанова прынятая на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі, падпісанага 18 студзеня 2021 года.

Беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне «аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў» падпісана 12 студзеня 2007 года. У пагадненні вызначаны індыкатыўныя балансы гандлю нафтай і нафтапрадуктамі паміж Беларуссю і Расіяй.

Папярэдні раз пагадненне змянялася 10 кастрычніка 2018 года, калі быў падпісаны міжнародны пратакол.

У прыватнасці, было вызначана, што ў 2017-2024 гадах аб'ём бяспошліннай пастаўкі нафты з РФ у Беларусь складае ад 17 млн тон да 24 млн тон у год.

Раней таксама паведамлялася, што ў пратаколе была замацаваная пастанова ўрада Расіі аб фактычнай забароне на пастаўкі ў Беларусь цёмных нафтапрадуктаў (аўтамабільны бензін, дызельнае паліва, мазут). Таксама была ўведзена забарона на пастаўкі звадкаванага вуглевадароднага газу.

Расійскі бок ініцыяваў забарону на бяспошлінныя пастаўкі ў Беларусь асноўных нафтапрадуктаў у сувязі са стратамі бюджэту. Тагачасны міністр энергетыкі Аляксандр Новак ацэньваў гэтыя страты ў 12 млрд рублёў у год. Пры гэтым адзначалася, што паводле вынікаў 2017 года продажу расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь выраслі ўдвая ў параўнанні з 2016 годам - да 3,25 млн тон.

Каментар пра сутнасць прапанаваных беларускім бокам змяненняў у міжурадавае пагадненне ў прэс-службах урада і канцэрна «Белнафтахім» атрымаць пакуль не ўдалося.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава21

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць