Культура

Абноўленую «Паўлінку» на сцэне Купалаўскага тэатра абяцаюць паказаць у пачатку сакавіка

Прадаваць квіткі на абноўлены спектакль «Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры пачнуць з 23 лютага. Пра гэта паведаміў міністр культуры Анатоль Маркевіч у інтэрв'ю «Контурам» на АНТ, піша БелТА.

president.gov.by

«З 23 лютага будзе арганізаваны продаж квіткоў, а сам спектакль «Паўлінка» пройдзе 3, 5, 6 і 7 сакавіка 2021 года. Я ўпэўнены, мы зробім добры падарунак любімым жанчынам нашай краіны», — сказаў Анатоль Маркевіч.

Паведамляецца, што ў абноўленым спектаклі будуць граць не толькі акцёры Купалаўскага з ранейшай трупы, але і моладзь — студэнты Універсітэта культуры.

Нагадаем, што большасць акцёраў Купалаўскага тэатра (больш за тры дзясяткі чалавек) звольніліся ў жніўні пасля таго, як звольнілі дырэктара Паўла Латушку. Цяпер на сайце Купалаўскага тэатра склад трупы налічвае 10 чалавек.

У пятніцу Купалаўскі тэатр наведаў Аляксандр Лукашэнка, які сустрэўся з пазасталымі акцёрамі, а таксама супрацоўнікамі ўстановы і паабяцаў падтрымку. Яму таксама паказалі «Паўлінку».

Як адзначае Tut.by, у новым спектаклі ўдзельнічае 15 маладых акцёраў. Пяцёра з іх вучацца на чацвёртым, выпускным курсе БДУК у Зінаіды Пасюцінай: гэта Ілля Крук, Станіслаў Арцем'еў, Святлана Гулевіч, Маргарыта Гарбачова і Надзея Азаранка. Ролю Паўлінкі выканала Анастасія Варанко, студэнтка другога курса БДУК.

Мастацкім кіраўніком пастаноўкі з'яўляецца Вольга Няфёдава, рэжысёр спектакля — студэнтка Беларускай акадэміі мастацтваў Зінаіда Вядзеніна.

У сюжэце на «Беларусь-1» таксама сказалі, што на сцэне Купалаўскага ў сакавіку чакаецца некалькі пастановак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць