Грамадства

«Усё ідзе да ліквідацыі». Гродзенскі хоспіс атрымаў новы судовы пазоў: за выкарыстанне калідора дзіцячай паліклінікі

Гродзенская пракуратура падала ў суд на дзіцячы хоспіс: арганізацыя быццам бы самавольна заняла хол дзіцячай паліклінікі, у якой арандавала памяшканне. «Па холе ёсць асобнае пагадненне аб супрацоўніцтве. Рамонт зрабілі за кошт хоспіса, у холе праводзілі сустрэчы для бацькоў, інклюзіўныя кінапрагляды», — кажа дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. Лістоў або запытаў ад паліклінікі, акрамя як рахункаў на перадаплату арэнды і камуналкі за сакавік, хоспіс за апошні месяц не атрымліваў, піша Hrodna.life.

«Усё ідзе да ліквідацыі, — лічыць дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка. — Нам проста не даюць працаваць».

Дагавор арэнды з гродзенскай дзіцячай паліклінікай № 2 хоспіс заключаў на тры кабінеты. Па холе ёсць асобнае пагадненне аб супрацоўніцтве. У ім запісана, што хоспіс можа выкарыстоўваць гэта памяшканне для сваёй дзейнасці, распавяла Вольга Вялічка журналістам Hrodna.life. Рамонт у кабінетах і холе зрабілі за кошт сродкаў хоспіса. У адным з памяшканняў быў сенсарны пакой, у холе праводзілі сустрэчы для бацькоў, майстар-класы, сустрэчы з валанцёрамі, інклюзіўныя кінапрагляды і іншыя мерапрыемствы.

«Хол і калідор — гэта зоны праходу да кабінетаў. Яны, як і санвузел, знаходзяцца ў агульным карыстанні, а не «хоспіс завалодаў імі самавольна», — удакладніла Вольга.

Цяпер хол і сенсарны пакой не выкарыстоўваюцца. У арандаваных кабінетах працуе бухгалтэрыя і спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Усяго ў дзіцячым хоспісе працуюць 9 чалавек. Спецыялісты праводзяць індывідуальныя заняткі з дзецьмі ў Цэнтры паліятыўнай дапамогі на Дамейка, пры праваслаўнай царкве.

На хоспіс у пракуратуру Гродна паскардзілася дзіцячая паліклініка № 2, у якой ён арандаваў памяшканні, паведаміла прэс-служба пракуратуры Гродзенскай вобласці. Разгледзеўшы зварот, у пракуратуры прыйшлі да высновы, што ў траўні 2020 года хоспіс самавольна, без дадатковага пагаднення, заняў памяшканні агульнага карыстання — вестыбюль і калідор паліклінікі, у якіх арганізаваў швейную вытворчасць. Амаль чатыры месяцы супрацоўнікі хоспіса не працуюць у будынку дзіцячай паліклінікі, раней выкарыстаныя памяшканні зачыненыя, але не здадзены арэндадаўцу, удакладнілі ў пракуратуры.

Там адзначылі, што паліклініка ў 2020 не магла арганізаваць асобны ўваход і дадатковыя ізаляваныя памяшканні і шлюзы для медыкаў, неабходныя ў сувязі з COVID-19, без выкарыстання арандаваных хоспісам памяшканняў. «Кіраўніцтва паліклінікі неаднаразова прапаноўвала дырэктару хоспіса вызваліць самавольна занятыя плошчы, а таксама датэрмінова скасаваць дамову арэнды. Атрымаць згоду другога боку не ўдалося», — паведамілі ў пракуратуры. Пракуратура прапанавала кіраўніцтву дзіцячага хоспіса ўрэгуляваць спрэчку ў дасудовым парадку і вызваліць ўсе памяшканні паліклінікі. Атрымаўшы адмову, пракуратура падала пазоў у эканамічны суд Гродзенскай вобласці.

Вясной 2020 года ў холе паліклінікі валанцёры хоспіса на базе майстэрні для людзей з інваліднасцю пачалі шыць і бясплатна перадаваць медыкам ахоўныя касцюмы. Тады пандэмія толькі прыйшла ў Беларусь, і сродкаў абароны вельмі бракавала. У траўні кіраўніцтва паліклінікі палічыла, што валанцёры павінны пакінуць гэтае памяшканне. Пераязджаць не было куды. Даведаўшыся пра праблему, старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой прапанаваў валанцёрам памяшканне камбіната школьнага харчавання (КШХ) у Пышках, якое не выкарыстоўвалася, на тры месяцы. Пытанне з арэндай паабяцалі вырашыць за кошт горада, дапамагчы з пошукам спонсараў. Там зрабілі рамонт, валанцёры пераехалі.

Мечыслаў Гой, валанцёры і падапечныя хоспіса ў новым памяшканні, 9 чэрвеня 2020

У верасні КШХ змяніў замкі на майстэрні і прымусіў хоспіс пакінуць памяшканне. Пазней камбінат скасаваў дамову арэнды з хоспісам праз суд.

22 кастрычніка 2020 года аб скасаванні дагавора арэнды паведаміла і дзіцячая паліклініка. У той жа дзень у хоспіс з праверкай прыйшоў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Пытанні да дабрачыннай арганізацыі былі па выплаце падаткаў. Пасля агляду канфіскавалі нататнік, бухгалтарскія дакументы, сістэмныя блокі. Пазней у хоспіса забралі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ).

У снежні 2020 года адносна Вольгі Вялічка завялі крымінальную справу па падазрэнні ў злоўжыванні спонсарскай дапамогай. Да гэтага Вольга з дзецьмі пакінула Беларусь, бо з’явілася інфармацыя, што дзяцей могуць адабраць.

Цяпер у дачыненні да дырэктаркі гродзенскага дзіцячага хоспіса вядзецца крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса па факце крадзяжу маёмасці грамадскай арганізацыі, паведамілі ў пракуратуры.

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана 19 верасня 2008 года для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем’ям. Цяпер хоспіс дапамагае больш як 50 сем’ям.

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы5

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы5

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →