У ноч на панядзелак літоўскія памежнікі ў Шальчынінкайскім раёне пачулі гукі квадракоптара. Апарат выявілі з дапамогай прыбора начнога бачання. Памежнікі перахапілі кантроль над дронам і пасадзілі яго.

pasienis.lt
Як аказалася, квадракоптар перавозіў 300 пачкаў беларускіх цыгарэт.
Кошт грузу ацанілі ў 900 еўра. Дрон DJI Matrice 600 Pro, які выкарыстоўвалі кантрабандысты, каштуе 5,6 тысяч еўра ў афіцыйных дыстрыб'ютараў.
На тэрыторыі Літвы аператара дрона не знайшлі. Пра інцыдэнт паведамілі ВПС Літвы і беларускаму боку, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары