Палітвязень, берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, які знаходзіцца цяпер у турме №4 Магілёва, быў змешчаны ў карцар пасля таго, як ён парэзаў сабе вены.

Прычына ў жудаснай антысанітарыі ў камеры, куды яго перавялі, і немагчымасць знаходжання з прысутным там кантынгентам. Цяпер яго стан здавальняючы.
Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Уладзімір Шанцаў, кіраўнік абласной структуры партыі АГП у Магілёве. Ён прысутнічае ў судовым працэсе па гэтай справе.
Пятрухін знаходзіцца ў карцары з 27 лютага і прабудзе там да 17 сакавіка.
Нагадаем, 11 лютага ў Магілёве пачаўся суд над Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым.
Блогерам выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама іх вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады, а Сяргея Пятрухіна яшчэ і ў абразе суддзі.
Ім пагражае да 3 гадоў калоніі.
«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж
-
Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве
-
«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа
-
Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube
Каментары