Грамадства

Магілёўскаму актывісту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад адбыцця пакарання

Магілёўскага актывіста і палітычнага зняволенага Валадара Цурпанава змясцілі ў СІЗА турмы №4. Праваабаронцы паведамляюць, што яго возяць з Магілёва ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым, дзе ён адбываў «хімію».

Цурпанаву ставяць у віну арт. 415 КК РБ (Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі), якое было на яго заведзена.

Сам ён на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджаў, што справа заведзеная ў дачыненні да яго за тое, што ён згаджаўся працаваць толькі пры выкананні яго працоўных правоў пры адбыцці «хіміі» — патрабаваў заробак, які адпавядае мінімальнаму памеру, гарантаваным дзяржавай.

Па гэтым артыкуле актывісту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Уладзімір Іванавіч Цурпанаў — актывіст і праваабаронца з Магілёва. 

У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні 2020 года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах — у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.

24 снежня ў судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса (Абраза суддзі).

Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Напачатку лютага актывіста накіравалі адбываць «хімію» ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым. 

Валадар Цурпанаў праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны9

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?34

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s26

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны9

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць