Грамадства

У Івянцы знайшлі схаваны ў часе вайны касьцельны звон

Праз 60 зь лішкам гадоў у Івянцы адшукалі звон з касьцёлу сьвятога Міхала, адліты ў 1935 годзе. Звон быў схаваны ў часе II усясьветнай вайны. Сьведкі падзеі пайшлі з жыцьця, не пасьпеўшы пераказаць нашчадкам, дзе схаваная івянецкая рэліквія. Паўлегендарныя зьвесткі пра месцазнаходжаньне звона перадаваліся ад бацькоў да дзяцей. Але толькі сёлетнім ліпенем звон ізноў паўстаў перад людзьмі. Найперш дзякуючы высілкам шукальнікаў: географа Аляксея Яротава, студэнта-гісторыка Аляксандра Мішчанкі і пры падтрымцы пробашча касьцёлу айца Леха.

Праз 60 зь лішкам гадоў у Івянцы адшукалі звон з касьцёлу сьвятога Міхала, адліты ў 1935 годзе. Звон быў схаваны ў часе II усясьветнай вайны. Сьведкі падзеі пайшлі з жыцьця, не пасьпеўшы пераказаць нашчадкам, дзе схаваная івянецкая рэліквія. Паўлегендарныя зьвесткі пра месцазнаходжаньне звона перадаваліся ад бацькоў да дзяцей. Але толькі сёлетнім ліпенем звон ізноў паўстаў перад людзьмі. Найперш дзякуючы высілкам шукальнікаў: географа Аляксея Яротава, студэнта-гісторыка Аляксандра Мішчанкі і пры падтрымцы пробашча касьцёлу айца Леха.

Я знаходжуся ў Івянцы на двары перад касьцёлам сьв. Міхала. Менавіта тут на двары цяпер устаноўлены звон. Я зьвяртаюся да аднаго з тых, хто шукаў, і паставіў апошнюю кропку ў пошуках – гэта Аляксей Яротаў”.

(Яротаў: ) “Перад тым я быў у Будславе. Я сам праваслаўны, а мой прыёмны сын – каталік. Я прасіў у Божай Маці, каб яна папрасіла ў Бога, каб ён паслаў нам гэтую знаходку. І мы знайшлі звон”.

Звон шукалі ў самых розных месцах вакол касьцёлу, але самай слушнай сталася вэрсія некаторых старажылаў. Мэталашукальнік паказаў вялікую колькасьць медзі пад зямлёю проста побач зь левай ад уваходу вежай бажніцы.

(Яротаў: ) “Гэта невытлумачальная радасьць, калі я зразумеў, што мы знайшлі скарб”.

Пошукі звона актывізаваліся з ініцыятывы пробашча касьцёлу сьвятога Міхала айца Леха. Айцец Лех апавядае, што ў часе Калядаў заўжды пытаўся ў старых людзей пра гісторыю зьнікненьня звона:

(айцец Лех: ) “Я заблытаўся. Столькі было варыянтаў... Я не гісторык. Ці то ад немцаў хавалі, ці то ад савецкай улады. Але дакладна гэта адбылося пры немцах”.

Айцец Лех мяркуе, што ня ўсе ў Беларусі прыхільна паставяцца да надпісу на звоне, дзе пазначана, што звон зроблены ў гонар адраджэньня польскай дзяржавы ў 1917 годзе і асабіста першага кіраўніка другой Рэчы Паспалітай Юзафа Пілсудзкага. А таксама стаіць подпіс: “ад афіцэраў, унтэрафіцэраў і шарагоўцаў Івянецкай памежнай заставы”. У Івянцы жыве стогадовы Аляксандар Шэкель, які служыў у Івянецкай памежнай кавалерыі Войска Польскага.

(Шэкель: ) “Я тут у Івянцы стаяў на мяжы – гэта “служба чынная” (тэрміновая служба) у 1927 – 28 гг. Дык я ж нарадзіўся на беларускай зямлі, я праўдзівы беларус. Але палякі маўчалі, нічога не гаварылі, што гэта Беларусь. Цяпер я зразумеў, што Беларусь”.

Да звона ля касьцёлу ўвесь час прыходзяць людзі. Большасьць зь іх нават не чытае надпісу на звоне. Для іх важны сам факт – тое, што вярнулася гісторыя, аднавілася справядлівасьць.

(Спадарыня: ) “Гэта ўсё старадаўняе, усе мы марылі пра гэты звон. Дзякуй Богу, што ён знайшоўся. Дзякуй шукальнікам, што знайшлі. Дзякуем Богу, што ён вярнуў веру. І мы спадзяемся, што гэтая вера будзе жыць і квітнець”.

(Пэнсіянэрка: ) “Вера была 2000 гадоў, а яны хацелі за 70 гадоў нас перавыхаваць. Усё роўна не перавыхавалі”.

(Спадар: ) “Нарабілі таго, што цяпер дагэтуль ня могуць разгрэбці. І яшчэ доўга будзе разграбаць тое, што нарабілі бальшавікі”.

А некаторыя івянецкія хлопцы сталіся сапраўднымі героямі – тыя, хто дапамагаў у пошуках звона. Кажа Антон:

(Антон: ) “Гонар вельмі вялікі, што менавіта ты знайшоў гэтую знаходку”.

Пакуль звон стаіць у двары касьцёлу. 29 верасьня будзе Дзень сьвятога Міхала, у гонар якога збудавана бажніца. У гэты дзень адшуканы звон будзе нанова пасьвячоны, а пасьля вернуты на вежу касьцёлу.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць