Грамадства

Прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка скончвае 10-дзённую галадоўку салідарнасці — ён скінуў 11 кілаграмаў

Губляў прытомнасць, хацеў спыніцца, але вытрымаў.

25 красавіка алімпійскі прызёр лёгкаатлет Андрэй Краўчанка абвясціў 10-дзённую галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Тэрмін галадоўкі вызначаны невыпадкова — столькі дзён ён разам з баксёрам Іванам Ганіным правёў у Жодзінскай турме ў лістападзе 2020-га. Ужо ў першыя дні пасля пачатку акцыі Краўчанка скінуў амаль пяць кілаграмаў, але трымаўся ўпэўнена, трэніраваўся і быў перакананы, што ўсё не дарма.

Першыя дні спартовец нават трэніраваўся, каб адагнаць думкі пра ежу. Але пасля пачаў губляць прытомнасць, з носа ішла кроў, з'явілася слабасць і галавакружэнне. 5 мая Краўчанка завяршае 10-дзённую галадоўку.

Ён расказаў, што самымі цяжкімі былі 9-я суткі. Адзін раз, рэзка ўстаўшы, спартовец знепрытомнеў. Але знайшоў сілы адмовіцца ад прапанаванай талеркі супу.

Краўчанка цягам 10 дзён піў толькі ваду і скінуў па выніку 11 кг. «Сам сябе баюся», —жартуе ён.

«Пару разоў у Instagram напісалі мне, што я захацеў папіярыцца, а заадно і схуднею. Блін, нафіг мне гэта трэба — так здзекавацца з сябе дзеля пахудзення? Які піяр можа быць у галадоўцы? Але гэта былі такія акаўнты, у якіх 0 падпісчыкаў, 0 пастоў. Пыталіся, навошта я выстаўляю фота «да» і «пасля». Зразумейце, я хачу паказаць людзям, што такое галадоўка. Ад людзей, якія сядзяць у турмах, наогул нічога не застаецца. Я наогул не разумею, як [палітвязень Ігар] Лосік галадаў 27 дзён. Што ад яго засталося? Калі я падаю на дзявяты дзень, выглядаю, як дрышч, што ад Ігара засталося па сканчэнні амаль месяца? Думаю, ён хадзіў па рысе, быў на мяжы жыцця і смерці», — сказаў сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў.

З галадоўкі ён збіраецца выходзіць цягам 7 дзён і ад заўтра пачне піць маркоўны сок.

Чытайце таксама: «За кратамі сядзяць сапраўдныя героі»: сярэбраны прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка абвясціў галадоўку

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць