Грамадства

Сенатар Рачкоў пра закон аб нацбяспецы: У нас яшчэ ліберальныя законы, а вось у Еўропе…

Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях гарантавання нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» закліканы забяспечыць стабільнасць у нашай дзяржаве. Пра гэта заявіў журналістам старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, перадае БелТА.

Чытайце таксама: Новы закон: міліцыя не нясе адказнасці за шкоду ад выкарыстання зброі

Пры распрацоўцы закона вывучалася міжнародная практыка, у прыватнасці, ЗША і асобных краін Еўрапейскага Саюза, сцвярджае сенатар.

«І хачу сказаць, што ў цэлым нашы законы вельмі ліберальныя, мяккія. Я б не сказаў, што ў гэтым законе ёсць шэраг узмацненняў. Ёсць проста спроба напісаць палажэнне, якое дазволіць органам унутраных спраў рэагаваць у адпаведнасці з сітуацыямі, якія ўзнікаюць, калі неабходна забяспечваць бяспеку грамадзян, якія не толькі ўдзельнічаюць у нейкіх мерапрыемствах, але і якія знаходзяцца побач. У Еўропе, напрыклад, калі вы зніміце ахоўны шлем у прадстаўніка праваахоўных органаў, то мінімум 45 тысяч еўра вы за гэта можаце атрымаць. У нас пакуль такіх штрафаў няма. І гэтая рэмарка, якая сапраўды дэманструе тое, што гэты закон у першую чаргу на карысць забеспячэння бяспекі, фізічнай абароны асобы», — сказаў на заканчэнне сенатар.

Варта адзначыць, што ў дэмакратычных краінах ЕС і ЗША грамадзяне ў поўнай меры маюць магчымасць рэалізацыі права на мірныя сходы, у адрозненне ад Беларусі. У дэмакратычных дзяржавах сілавікі не праводзяць прэвентыўных затрыманняў і разгонаў мірных дэманстрацый па палітычных матывах, а сілавыя метады выкарыстоўваюцца ў выключных выпадках — калі ёсць пагроза жыццю і здароўю грамадзян і саміх сілавікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах48

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць