Свет

У Баку заявілі, што ўзялі ў палон дыверсантаў з Арменіі

Разведвальна-дыверсійная група Узброеных сіл Арменіі паспрабавала перасекчы армяна-азербайджанскую мяжу, у выніку шасцярых ваенных азербайджанцы ўзялі ў палон, гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Азербайджана, піша РБК.

Фота Валерыя Шарыфуліна, ТАСС

«27 мая каля 03:00 разведвальна-дыверсійная група Узброеных сіл Арменіі здзейсніла спробу перайсці армяна-азербайджанскую дзяржаўную мяжу ў напрамку населенага пункта Юхары Айрым Кельбаджарскага раёна», — гаворыцца ў рэлізе.

У ведамстве таксама заявілі, што ўзятыя ў палон армянскія вайскоўцы спрабавалі мініраваць шляхі забеспячэння, што вядуць да пазіцый арміі Азербайджана. Акрамя гэтага раніцай ля мяжы назіраўся збор баявой тэхнікі Арменіі, уключаючы танкі.

Кельбаджарскі раён адышоў Азербайджану па трохбаковым пагадненні, заключаным у лістападзе. Фактычна Рэспубліка ўстанавіла кантроль над раёнам 25 лістапада.

У Мінабароны Арменіі пацвердзілі ўзяцце ў палон шасці вайскоўцаў, аднак у ведамстве заявілі, што гэта адбылося пры правядзенні інжынерных работ у памежнай зоне ў Гегаркуніцкай вобласці на тэрыторыі Арменіі.

«На досвітку 27 мая шэсць ваеннаслужачых Узброеных сіл Рэспублікі Арменія былі акружаны і ўзяты ў палон вайскоўцамі Узброеных сіл Азербайджана пры правядзенні інжынерных работ у прымежнай зоне Гегаркуніцкай вобласці Рэспублікі Арменія <…>. Прымаюцца неабходныя меры па вяртанні палонных вайскоўцаў», — удакладніла ведамства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць