Палітвязень, грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, якая адбывае свой тэрмін у калоніі ў Гомелі, знаходзіцца ў карцары.
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на брата Наталлі.

Ва ўпраўленні Дэпартамента выканання пакаранняў Гомельскай вобласці яму паведамілі, што Хершэ «дапускае парушэнне вызначанага парадку адбыцця пакарання». Палітзняволеная знаходзілася ў ШІЗА з 6 па 23 мая, а 24 мая трапіла туды зноў.
Наталля Хершэ атрымала два з паловай гады пазбаўлення волі за тое, што на адным з жаночых маршаў сарвала балаклаву з амапаўца.
Каментары