Мінскі гарадскі суд разгледзеў сёння апеляцыю па справе Наталлі Хершэ: беларускі, якая 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. У верасні яна на некалькі дзён вярнулася на радзіму — усё скончылася калоніяй.

19 верасня Наталлю затрымалі пасля ўдзелу ў жаночым маршы. Яна супраціўлялася і сцягнула з сілавіка балаклаву, што расцанілі як супраціў работніку міліцыю з прымяненнем гвалту.
На Хершэ завялі крымінальную справу, 7 снежня суддзя Сяргей Шаціла агучыў вырак: 2,5 гады калоніі.
Судовая калегія па крымінальных справах Мінгарсуда 16 лютага разглядзела апеляцыю Хершэ на прысуд суда Савецкага раёна.
Перад працэсам Наталля прасіла, каб ёй дазволілі ўдзельнічаць у пасяджэнні, а таксама — каб яе праверылі на паліграфе. Але ж гэтыя хадайніцтвы адхілілі. Адпаведна, сама Хершэ на пасяджэнні не прысутнічала.
Суд зачытаў просьбы Наталлі аб спыненні справы, выслухаў аргументы яе адвакатаў, якія ўказалі на неадназначныя моманты ў справе і папрасілі хаця б змяніць прысуд на не звязаны з пазбаўленнем волі.
Але нічога нечаканага — прысуд Савецкага раёна пакінулі без змен. Наталля Хершэ застанецца ў калоніі.
«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары