Грамадства

Андрэй Дынько з-за кратаў: Мы проста закладнікі ў палітычным гандлі

Галоўнага рэдактара часопісаў «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» затрымалі 8 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца на Акрэсціна. 

З-за кратаў ён дзякуе кожнаму за салідарнасць і падтрымку і толькі просіць памятаць, што дапамагаць трэба ўвесь час і асабліва тым, хто шмат месяцаў знаходзіцца ў няволі.

«Упэўнены, што не толькі я, але і мае калегі не вінаватыя ні ў чым, і гэта стане ўсім відавочна. На маю думку, мы проста закладнікі ў палітычным гандлі, — лічыць Андрэй Дынько. — Тыя, хто робіць «Нашу гісторыю», рабілі тое, што мусілі, выконвалі свае працоўныя абавязкі. Наш агульны прынцып быў і ёсць: «Наша Ніва» не ўдзельнічае ў палітычных гульнях, а аб'ектыўна асвятляе працэсы, якія адбываюцца ў краіне і за мяжой. 

Андрэй кажа, што калі была справа Андрэевай і Чульцовай, справа Барысевіч, нават справа Tut.by, то кожны раз здавалася, што, магчыма, гэта разава.

«Здавалася, што гэта будзе выпраўлена, што журналісты выйдуць. Але зараз я са шкадаваннем канстатую, што прасторы для працы грамадска-палітычных СМІ ў Беларусі не засталося». 

Андрэй знаходзіцца ў вельмі кепскіх умовах на Акрэсціна: няма матрацаў і падушак, бялізны. Увесь час у камеры гарыць святло. У такіх самых умовах знаходзяцца і астатнія затрыманыя нашаніўцы.

«Апынуўшыся па другі бок, я ўглядаюся, шукаючы сляды чалавечнасці ў людзях, якіх я сустракаю, — і такія ёсць, — перадае Андрэй. — Так выйшла, што мяне затрымалі ў дні, калі ў паветры нашых бароў стаіць адзін з маіх любімых водараў — чабор. І мне дагэтуль ён пахне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве25

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве25

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць