Здарэнні

Былога дыпламата асудзілі на 10 гадоў за здраду дзяржаве. Што вядома?

Днямі вынеслі прысуд Аляксандру Сакалоўскаму — былому супрацоўніку Міністэрства замежных спраў. Працэс быў закрытым. Абвінавачванне вельмі сур'ёзнае — здрада дзяржаве.

«Наша Ніва» пагаварыла са знаёмымі Сакалоўскага. Па іх словах, справа супраць былога дыпламата не звязаная з падзеямі апошняга года.

«Яго затрымалі даўно, здаецца яшчэ ў 2019 годзе, — кажа адзін з сяброў Сакалоўскага. — З таго часу Аляксандр знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Ён ведаў, што яго затрымаюць, але пра дэталі справы не распаўсюджваўся. Вядома толькі, што гэта звязана з нейкім яго ўчынкам ці то 10-гадовай, ці то 12-гадовай даўніны, які ён здзейсніў, калі працаваў консулам у Літве». 

Былыя калегі Сакалоўскага расказалі «Нашай Ніве», што той працаваў на розных пасадах у МЗС, за мяжой і ў самім Міністэрстве, нічым асаблівым не вылучаўся, быў асцярожным, з традыцыйнымі для МЗС стрымана-ліберальнымі поглядамі. «Заўсёды быў другой ці трэцяй скрыпкай», — кажуць былыя калегі. 

Таксама «чыстыя» дыпламаты падазраюць Сакалоўскага ў тым, што ён мог выконваць работу і па «сумежнай» лініі, пад якой маюцца на ўвазе задачы далікатнага і не зусім дыпламатычнага характару.

Разглядалі справу ў Вярхоўным судзе. Суддзя Эдгар Марцірасян пакараў Аляксандра Сакалоўскага 10 гадамі пазбаўлення волі.

Нагадаем, апошняя гучная справа па артыкуле аб здрадзе дзяржаве — працэс над Дзянісам Урадам, спецсувязістам Генштаба, які сфатаграфаваў ліст міністра ўнутраных спраў міністру абароны і «адправіў польскаму тэлеграм-каналу». Урада пакаралі 18 гадамі пазбаўлення волі. Пакаранне адбывае ў калоніі ў Наваполацку, там жа трымаюць экс-банкіра Віктара Бабарыку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць