Грамадства

Філосаф Мацкевіч з-за кратаў: Мяне збіраюцца судзіць за думкі, як паводле Оруэла

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, знаходзячыся ў СІЗА ў Менску, пісьмова адказаў на пытанні DW пра сваё стаўленне да абвінавачвання, развіццё сітуацыі ў краіне і звярнуўся да беларусаў. 

Прапануем некаторыя адказы на пытанні.

— Уладзімір, як вы сябе адчуваеце? Як вы паставіліся да свайго арышту, гэта было чакана?

— Пачуваюся нармальна. Перапады настрою рэгулюю з дапамогай медытацыі, гімнастыкі і малітвы. Арышт быў чаканы, прычым на працягу ўсяго года, але, як гэта часта бывае, усё адбылося нечакана. Я думаў, што мяне могуць узяць у аэрапорце ці ў час вылету/прылёту, але калі гэтага не здарылася, я трохі расслабіўся. І вось тады за мной прыйшлі. Мая разгубленасць доўжылася некалькі хвілін.

— Вас абвінавачваюць па ўжо «народным» артыкуле аб «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», па ёй праходзіць шмат палітвязняў Беларусі. Як вы можаце пракаментаваць абвінавачванне супраць сябе?

— У абвінавачванні, якое я атрымаў, не названа ніводнае маё дзеянне або ўчынак, няма ніводнага эпізоду. Я разумею, што падставай для арышту сталі мае артыкулы, выказванні, ідэі і думкі, г.зн. мяне збіраюцца судзіць за «думказлачынства» паводле Оруэла.

— Калі ўлады праз год палітычнага крызісу дайшлі да арышту філосафа, што гэта значыць? Як характарызуе сітуацыю ў краіне?

—Я ўжо амаль адказаў на гэтае пытанне. Рэжым арыштаваў лідараў, здушыў і запалохаў актывістаў, адчуў сябе беспакараным, таму бярэцца за ўсё, што з'яўляецца крыніцай любых пераменаў, прагрэсу, нясе пагрозу. Узяўся і за свабодную думку. Рэпрэсіі супраць філосафаў і інтэлектуалаў характэрныя для таталітарных рэжымаў, якія прэтэндуюць на поўную перабудову свету, а для аўтарытарных рэжымаў — гэта, хутчэй, казус і промах…

 — У 2018-2019 гадах вы казалі, што галоўнае пытанне, якое будзе стаяць у Беларусі ў 2020 годзе: «хто, калі не ён?»(Аляксандр Лукашэнка). А якое галоўнае пытанне для краіны цяпер?

— Такая сітуацыя, як у 2020 годзе, складваецца нячаста, калі розныя сілы і тэндэнцыі сыходзяцца ў адзін пункт і іх можна сфармуляваць у адным пытанні. Праўда, на яго не існуе простага адказу. Цяпер сітуацыя зусім не такая. Няма простых пытанняў, няма простых адказаў…

— У апошні час вы вельмі шмат пісалі аб сітуацыі ў Беларусі. Як вы бачыце вынік падзей у краіне?

— Канчатковы вынік можна апісаць словамі Віталя Сіліцкага, якімі ён назваў свой артыкул «Дыктатура руйнуецца». Да гэтага я магу дадаць толькі: «Амін». Вось толькі Сіліцкі не дажыў да гэтай непазбежнай падзеі, а я не магу сказаць, калі менавіта гэта адбудзецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць