У сталіцы 68‑гадовы мужчына напалохаў супрацоўніцу цырульні прадметам, падобным да ручной гранаты. Як высветлілася, такім чынам ён хацеў «прыцягнуць яе ўвагу», паведамляе мінская міліцыя.

Напярэдадні здарэння мінчук ужо заходзіў у салон і спрабаваў справакаваць канфлікт з работнікамі і наведвальнікамі. Аднак дамагчыся якой-небудзь рэакцыі яму не ўдалося, таму мужчына сышоў.
Пазней ён дачакаўся, пакуль адна з цырульніц выйдзе на двор, і прыгразіў ёй прадметам, які знешне нагадваў ручную гранату. Пасля гэтага мужчына ўцёк.
Супрацоўнікі Ленінскага РУУС высветлілі асобу падазраванага і затрымалі яго. Ім быў 68‑гадовы падсобны рабочы. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што для запалохвання жанчыны ён выкарыстаў запальніцу ў форме гранаты.
Мужчына распавёў, што хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу, але ніхто не адрэагаваў.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары