На Навальнага і яго паплечнікаў завялі новую справу — аб стварэнні экстрэмісцкай суполкі
Следчы камітэт Расіі распачаў справу аб стварэнні экстрэмісцкай суполкі ў дачыненні да Аляксея Навальнага і двух яго паплечнікаў — Леаніда Волкава і Івана Жданава. Яшчэ некалькі прыхільнікаў Навальнага падазраюцца ва ўдзеле ў экстрэмісцкай суполцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Следства лічыць, што дзейнасць суполкі, створанай Навальным і яго паплечнікамі, была накіравана на «дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і іх палітыкі, дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёнах». Акрамя таго, лічыць следства, фігуранты справы стваралі пратэсныя настроі і праводзілі пратэсныя акцыі, што перарастал ў масавыя беспарадкі.
Па артыкуле аб арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці Навальнаму, што знаходзіцца за кратамі ад 17 студзеня, Волкаву і Жданаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падазраванымі па артыкуле аб удзеле ў гэтай суполцы праходзяць яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку Любоў Собаль, Генадзь Албураў і Руслан Шаведдзінаў — ім пагражае да шасці гадоў калоніі.
-
Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА
-
«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў
-
У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары