Улада

Як здароўе Бураўкіна і Тарасава?

Гэтай вясной адразу ў двух беларускіх пісьменьнікаў узьніклі праблемы са здароўем. Спачатку ў красавіку інсульт напаткаў аўтара бэлетрычнай «Пагоні на Грунвальд» Кастуся Тарасава. Пасьля 12 траўня падчас разьбіральніцтва ў Мін’юсьце па ліквідацыі Саюзу пісьменьнікаў інфаркт здарыўся з паэтам Генадзем Бураўкіным (на фота). Як сёньня пасьля некалькіх месяцаў пачуваюцца майстры слова?

Генадзь Бураўкін, як звычайна, лета праводзіць на ўласным лецішчы ў Крыжоўцы, што блізу Менску. Пра стан свайго здароўя нічога пэўнага сказаць ня можа: «Хутка дактары, мабыць, паведамяць больш падрабязна, як інфаркт адбіўся на здароўі. Пакуль што маюся паціху, адпачываю ў далечыні ад гарадзкога шуму. Вершаў, праўда, пакуль не пішу, бо на мяне заўжды кепска дзейнічала сьпёка, а цяпер яшчэ вось гэтыя праблемы з сэрцам». У голасе паэта адчуваецца стома, але адначасова жаданьне як мага хутчэй вярнуцца да паўнавартаснага жыцьця.

Пра самачуцьце Кастуся Тарасава распавядае ягоная дачка Ганна, якая цяпер жыве ў Маскве, яна настроена аптымістычна: «Бацька пачаў самастойна хадзіць, левая рука стала добра рухацца, правая таксама выходзіць са стану нерухомасьці, лепшае і з гаворкай». Кастусь Тарасаў цяпер таксама знаходзіцца на лецішчы, дачка нядаўна завязла яму кампутар, дык пісьменьнік ужо пачаў выходзіць у Інтэрнэт, ён працягвае цікавіцца беларускімі і сусьветнымі падзеямі. «Можа, ужо хутка вернецца да сваіх творчых справаў», – падсумоўвае аповед Ганна Тарасава.

Фота Глеба Лабадзенкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве34

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць